У Палату Прадстаўнікоў сёмага склікання не трапіла ніводнага апазіцыйнага кандыдата

У Палату Прадстаўнікоў сёмага склікання не трапіла ніводнага апазіцыйнага кандыдата, у тым ліку і ад партыі “Зялёныя”. 

Як мы заявілі з самага пачатку, мы і не рабілі выгляду,  што змагаемся за месцы ў Палаце Прадстаўнікоў. 

Нашай задачай было выкарыстаць магчымасць выступіць у грамадскай прасторы з важнымі для нас пытаннямі.

Мы правялі пікеты ў падтрымку абароны Незалежнасці Беларусі ад пагрозы "паглыбленай інтэграцыі" з Расеяй, зрабілі пляцоўку для правядзеня кліматычных моладзевых акцый і тлумачылі чаму нельга дазволіць запуск АЭС.

Акрамя гэтага мы дапамаглі грамадскім актывістам прасоўваць і актуалізаваць мясцовыя праблемы.

Пра некаторыя вынікі  дзеянняў пад час выбарчай кампаніі мы раскажам вам трошкі пазней. 

А пакуль вельмі хочацца казаць вялікі дзякуй усім хто падтрымліваў нас і прыходзіў на нашы акцыі. Нас чакае шмат працы наперадзе, і толькі аб'яднаўшыся мы зможам нешта змяніць.