Гэта — архіўны сайт (2007-2020). Актуальны сайт тут: http://greenparty.byThis is an archive site (2007-2020). Current site is here: http://greenparty.by |
Моладзь
Маладыя людзі - вынаходнікі, рухавікі зменаў. Яны будучыня Еўропы. Мы хочам быць пэўнымі, што маладыя еўрапейцы маюць выгоды ад вышэйшай адукацыі, добрыя магчымасці працаўладкавання і могуць граць актыўную ролю ў грамадстве без аніякіх абмежаванняў па ўсёй Еўропе.
Эканамічны крызіс найбольш паўплываў на моладзь. Падтрымка моладзі ў Еўропе за апошнія гады падвысілася на 23%. У некаторых краінах - у асноўным на поўдні Еўропы - больш як 50% маладых людзей не працуюць і не атрымліваюць адукацыю. Шмат моладзі адчуваюць, што не ўплываюць на тое, што адбываецца ў Еўропе.
Мы хочам павялічыць перспектывы працаўладкавання моладзі і яе ўдзел у жыцці грамадства. Мы хочам бачыць узважаны ўнёсак у стварэнне працоўных месцаў, кшталту Гарантыі для Моладзі (Youth Guarantee), каб быць пэўнымі, што маладыя людзі могуць знайсці працу ці месца вучобы не больш як за чатыры месяцы. Мы таксама хочам ведаць, што яны атрымаюць годную працу. Мы хочам скончыць з такімі несправядлівымі схемамі працаўладкавання, як неаплочваемая практыка, праз падтрымку Праграмы якасці ў стажыраванні (Quality Framework on Traineeship). Таксама мы працягнем змагацца з моладзевай беднатой і дамагацца больш сацыяльных прывілеяў для моладзі, што мае ў гэтым патрэбу.
Маладыя людзі маюць права быць пачутымі. Першаснай сваёй задачай мы паставілі зніжэнне электаральнага ўзросту да 16, бо мы верым, што моладзь мусіць мець слова ў пытаннях, якія на яе ўплываюць. Мы ўпэўненыя, што электаральны ўзрост мусіць быць зменьшаны да 16 год для ўсіх выбараў у Еўропе, каб быць упэўненымі, што маладыя грамадзяне пачутыя. Палітычны актывізм будуе палітычную свядомасць і спрыяе сталай уцягнутасці ў палітычны працэс. Грунтуючыся на гэтым, мы хочам пабачыць падтрымку моладзевых праграмаў з боку ЕС, асабліва тых, што арыентаваныя на традыцыйна выключаныя супольнасці.
-
Навіны15 студзеня 2015
Сонечная энергія на Беларусі
Беларускія Маладыя Зялёныя запрашаюць на вольную лекцыю-дыскусію "Сонечная энергія на Беларусі" з удзелам эксперта Андрэя Дюсьмікеева (праект SolarEnrg Беларусь).
-
Навіны24 снежня 2014
Месца моладзi ÿ палiтычным полi Беларусi
19 снежня Беларускі Нацыянальны моладзевы Савет “РАДА” правёў публiчную дыскусiю па тэме: "Месца моладзi ÿ палiтычным полi Беларусi" з удзелам актывiстаў і палітыкаў.
-
Навіны01 кастрычніка 2014
"Усім тым, хто ствараў прафсаюз, сказалі" дзякуй, да пабачэння»
Сябра БПЗ, старшыня прафсаюза выкладчыкаў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) Аляксей Крывалап пракаментаваў сайту charter97 змены ў кіраўніцтве навучальнай ўстановы.
-
Навіны20 сакавіка 2014
Беларускі эколаг узначаліў CDN
Мінск становіцца цэнтрам міжнароднага маладзёвага экалагічнага руху.
-
Навіны17 лютага 2014
Беларуская партыя “Зялёныя” заклікае студэнтаў ЕГУ пачаць страйк!
З улікам апошніх падзей ў Еўрапейскім Гуманітарным Універсітэце (ЕГУ ) – спроба адміністрацыі падпарадкаваць сябе структуры акадэмічнай аўтаноміі, БПЗ заклікае студэнства ЕГУ абвесціць страйк.
На думку Зяленых, ЕГУ – гэта важнае зьява ў беларускай сацыяльна – палітычным вымярэнні. Таму сваё меркаванне аб тым, што адбываецца ў беларускім універсітэце ў выгнанні зараз выказваюць многія суб’екты палітычнага жыцця.
Універсітэт не супермаркет, а студэнты не кліенты. Вопыт студэнцкіх пратэстаў пераканаўча сведчыць, што ніхто акрамя акадэмічнай супольнасці (выкладчыкаў і студэнтаў) не можа выратаваць універсітэты ад камерцыялізацыі і эрозіі базавых каштоўнасцяў, на якіх трымаюцца еўрапейскія ўніверсітэты не адну сотню гадоў.
-
Навіны18 лістапада 2013
З’езд Еўразялёных
11-13 лістапада ў Брусэлі прайшоў з’езд Еўрапейскай Партыі Зялёных (EGP), удзельнікам якой з’яўляецца БПЗ. На кангрэсе ў Брусэлі беларускіх Зялёных прадстаўляў старшыня партыі Алег Новікаў.
Галоўнай тэмай збораў EGP былі прызначаныя на наступную вясну выбары Еўрапарламенту. Еўразялёныя прапанавалі самую дэмакратычную сярод іншых еўрапейскіх партый формулу выбараў лідэраў спісу. Кожны грамадзянін ЕС можа праз Інтэрнет прыняць удзел у праймерыз – галасваннне наконт кандыдатур, якія жадаюць узначалісць спіс EGP.
На месцы ў топе EGP цяпер прэтэндуюць вядомы французскі антыглабаліст Жозе Бовэ, італьянскі эколаг Моніка Фрассоні, праціўнік атамнай індустрыі з Германіі Рэбека Хармс і лідар Федэрацыі маладых Зялёных Ска Келлер.
-
Навіны03 верасня 2012
Зялёны пропуск
26-31 жніўня ў Сербіі прайшоў летнік маладых зялёных Усходняй Еўропы, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі БПЗ.
-
Навіны17 снежня 2011
Сучаныя тэхналогіі супраць АЭС
Маладзёвае крыло Беларускай Партыі Зялёных зняла ролік пра пікет экалогамі галоўнага офісу агенцтва “Росатам”
-
Навіны22 верасня 2011
“Дзень без аўтамабілю” кожны дзень!
Чаму “Дзень без аўтамабілю”, які праводзіцца 22-га верасня, нагадвае фарс? Артыкул Яўгена Герасіменка, актывіста Беларускай партыі “Зялёныя“.
-
Навіны21 верасня 2011
Петыцыя наконт “Справы анархістаў”
Шэраг актвістаў БПЗ падпіслаі петыцыю , якая патрабуе ад праваабарончых арганізацый прызнаць палітвязнямі фігурантаў т.з. "Справы анархістаў”. Падпісанты петыцыі заклікаюць праваабарончыя арганізацыі прызнаць асуджаных па гэтай справе - Ігара Аліневіча, Мікалая Дзядка і Аляксандра Францкевіча, вязнямі сумлення нароўні з асуджанымі па справе аб "масавых беспарадках" 19 снежня 2010.