Клімат і энергетычныя праблемы

Абарона планеты - галоўная каштоўнасць Зялёных. Спосаб, у які мы цяпер спажываем і вырабляем энергію, выклікае глабальныя змены клімата, пакідае новым пакаленням атручаную планету. Мы зацікаўленыя змяніць спосаб, у які мы вырабляем энергію, на экалагічна пазітыўную альтэрнатыву, забяспечыць пераход еўрапейскай энергетыкі да ўстойлівай, клімата-арыентаванай мадэлі.

Пяты аналітычны даклад ААН паказвае наколькі вялікая патрэба ёсць у гэтым. Узровень мораў падвышэаецца, штормы і ўраганы робяцца ўсё больш разбуральнымі. Ва ўсім свеце растаюць арктычны лёд і ледавікі. Калі неадкладна мы не зменім нешта, зменіцца клімат, і гэта адаб’ецца на ўсіх нас.

Свет сутыкаецца са стратай біяразнастайнасці, асабліва ў тых экасістэмах, што знаходзяцца ў складаным перыядзе адаптацыі да зменаў клімату. З падвышэннем тэмпературы пустыні будуць усё больш распаўсюджваюцца. Запасы вады, ужо дэфіцытнага рэсурса ў некаторых частках свету, яшчэ больш скароцяцца. Часцейшымі стануць прыродныя катаклізмы кшталту ўраганаў, штормаў і залеваў. Гэта дрэнныя навіны для ўсіх нас, але выглядае на тое, што ў развітым свеце найбольш пацерпяць  жыхары краінаў, якія найменьш уплывалі на змены клімату.

Зялёныя паспяхова вынеслі экалагічнае пытанне на першы план у еўрапейскіх палітычных дэбатах. Цяпер мы мусім перавесці гэта ў працяглыя і ўзважаныя змены. Мы за Еўропу, якая атрымлівае энергію з узнаўляльных крыніцаў да 2020. Мы хочам, каб да 2030 былі ўсталяваныя нормы ўглеродных выкідаў, а Еўропа цалкам перайшла на ўзнаўляльныя крыніцы энергіі да 2050. Мы выступаем за тое, каб Еўрапейская сістэма гандлю выкідамі адпавядала мэце, а менавіта - рабіла гандаль углероднымі выкідамі эканамічна невыгодным. Мы хочам, каб Еўропа была сусветным лідарам у міжнароднай дыпламатыі клімату, адстойваючы строгі кантроль над выкідамі ў Парыжы ў 2015.

Атамная сіла не рашэнне. Гэта рызыкоўна і непрадсказальна. Фукусіма і Чарнобыль - глабальныя катастрофы, паўтор якіх нельга дапусіціць. Атамная энергія пакідае ў спадчыну таксічныя выкіды на тысячы год.

Здабыча сланцавага газу таксама не адказ. Яе працэс разбурае мясцовыя водныя рэсурсы і можа павялічыць колькасць землятрусаў. Гэта жахлівы спосаб здабычы прыродных выкапняў. Мы мусім працягваць змагацца супраць яго і спрабаваць забараніць яго ва ўсім ЕС.

Такія “зялёныя” як Сату Хасі, Бас Эйкхаўт і Янік Джадат працуюць над тым, каб экалагічна арыентаваная Еўропа стала рэчаіснасцю. 
Як мы можам эфектыўна падвысіць інфармаванасць аб змяненні клімату? Якія ёсць лакальныя і рэгіянальныя альтэрнатывы нашай цяперашняй энергетычнай палітыцы? Якім досведам могуць дзяліцца еўрапейскія краіны, каб павялічыць выкарыстанне ўзнаўляльнай энергіі?