Народны кліматычны марш

Беларуская Партыя Зялёных (БПЗ)  падзяляе лозунгі арганізатараў сусветнага Народнага кліматычнага маршу (People’s Climate March)

У нядзелю, 21 верасня, за некалькі дзён да правядзення гістарычнага саміту ААН па пытаннях клімату, па ўсяму свету пройдуць Народныя климатычныя маршы. Іх арганізатарам з'яўляецца Avaaz - глабальная сеткавая супольнасць, мэта якой - зрабіць так, каб меркаванне людзей вызначала міжнародную палітыку і ўплывала на прыняцце рашэнняў па ўсім свеце.

Як пішуць арганізатары Маршу "Сусветныя лідэры не вераць, што большасць людзей занепакоеныя змяненнем клімату, таму яны яшчэ не прыядналіся да барацьбы за выратаванне нашай планеты. Але 21-га верасня нам выпадае беспрэцэдэнтны шанец даказаць палітыкам, што яны не маюць рацыю, і прыняць удзел у найбуйнейшай у гісторыі акцыі за кліматычную мабілізацыю. "

Паводле сайта Avaaz  ў Мінску Марш  адбудзецца на Кастрычніцкай плошчы ў 13.00  .

БПЗ заклікае таксама прыяднацца ды петыцыі ў абарону клімату, якую праводзіць Avaaz. Мэта кампаніі  - прымусіць палітыкаў стрымаць рост глабальнай тэмпературы.

"Навукоўцы папярэджваюць нас пра тое, што змена клімату можа выйсці з-пад кантролю, пагражаючы нашаму існаванню і ўсяму, што нам дорага. Мы заклікаем вас стрымаць павышэнне глабальнай тэмпературы шляхам паступовага скарачэння выкідаў вуглякіслага газу. Для дасягнення гэтай мэты вы павінны неадкладна заключыць дагаворы на глабальным, нацыянальным і мясцовых узроўнях, каб забяспечыць пераход  нацыянальных эканомік на чыстую энергію да 2050 г. Наш свет варты таго, каб мы яго захавалі, і цяпер самы час дзейнічаць. Далучайцеся! ", - гаворыцца на сайце кампаніі.

Прыяднацца да петыцыі можна на сайце  Avaaz -  www. avaaz.org