Беларуская Партыя Зялёныя (БПЗ) – палітычная партыя, якая была заснавана 17 красавіка 1994 г. і зарэгістравана 3 чэрвеня 1994 г.
Асноўныя праграмныя задачы партыі: стварэнне здаровага жыццёвага асяроддзя для чалавека, сацыяльныя і прыродныя параметры якога забяспечваюць максімум магчымасцей для яго развіцця; развіццё духоўнасці, высокамаральных адносін да ўсяго жывога, фарміраванне і распаўсюджванне экалагічнага стылю мыслення на ўсе сферы жыцця людзей, у тым ліку і на палітычную; мір паміж народамі і дзяржавамі, забарона, а ў перспектыве і знішчэнне ядзернай, хімічнай і біялагічнай зброі, а таксама найболей жорсткіх відаў звычайнага ўзбраення”.
Партыя прытрымліваецца таксама прынцыпаў Еўрапейскай Партыі Зялёных (EGP), сябрам-назіральнікам якой з’яўляецца з 2007-га году.
Асноўныя накірункі дзейнасці партыі: барацьба за базісную дэмакратыю, роўныя правы для усіх грамадзян, сацыяльную эканоміку, альтэрнатыўную энергетыку, негвалтоўную палітычную этыку.
БПЗ адзін з заснавальнікаў грамадскага руху супраць будаўніцтва БелАЭС.
БПЗ - партыя, якая выступае за максімальную дэмакратычную унутрапартыйную культуру. Паводле нефармальнай дамовы ніводны сябра кіраўніцтва БПЗ не атрымлівае заробак як партфункцыянер. Усё асноўныя рашэнні прымаюцца не лідарам, а цэнтральным саветам пасля шырокага калектыўнага абмеркавання.
Партыя ў сваёй дзейнасці кіруецца Законам РБ пра дзейнасць палітычных партый.