Выбары

  • Навіны
    23 лістапада 2019

    Кто в новом парламенте позаботится об экологии и независимости от России?

    Зелёных депутатов нет в парламенте, потому что и сам парламент – фикция, уверены политики. Но они призывают не молчать, потому что зелёная повестка неизбежна на глобальном уровне, а дискуссия о независимости – на национальном.

  • Навіны
    26 красавіка 2015

    Зялёныя падтрымаюць кандыдата-тунеядца

    Цэнтральны савет Беларускай партыі "Зялёныя" прыняў рашэнне падтрымаць на будучых прэзідэнцкіх выбарах 2015-га году незалежнага кандыдата-самавылучэнца Юрыя Шульгана.

     

  • Навіны
    08 лістапада 2014

    "Стратэгію па 2015 годзе пачнем абмяркоўваць у лістападзе-снежні"

    Намеснік старшыні беларускіх „Зялёных” Дзмітры Кучук распавёў Радыё Рацыя пра планы партыі на наступны год, калі адбудуцца прэзідэнцкія выбары.  

  • Навіны
    01 красавіка 2014

    Выбарачныя выбары

    Як вядома ніводны прадстаўнік ад партыі Зялёных не былі зарэгістраваны ў якасці кандыдата на мясцовыя выбары 23-га сакавіка.  Аўтары праграмы “Маю Права” ( канал БелСат) зрабілі невялікі сюжэт пра тое як на выбары не пусцілі актывіста БПЗ Дмітрыя Кучука.

  • Навіны
    29 сакавіка 2014

    Іншая апазіцыя магчымая!

    Беларускія Зялёныя звярнуліся да партый і арганізацый левага накірунку з заклікам правесці ўвосень Кангрэс па выніках якога сфармаваць агульны выбарчы блок да выбараў 2015-га году.

     

  • Навіны
    23 студзеня 2014

    Усе ініцыятыўныя групы кандыдатаў ад БПЗ зарэгістраваныя

    Мясцовыя выбарчыя камісіі зарэгістравалі ўсе ініцыятыўныя групы па вылучэнні кандыдатаў ад Беларускай Партыі Зялёных на мясцовых выбарах.

  • Навіны
    11 кастрычніка 2013

    Зялёныя : Адзінага можа абраць васьміног

    Беларускую партыю Зялёных (БПЗ ) як прыхільніка адзінства дэмакратычных сілаў не могуць пакідаць абыякавымі дэзінтэграцыйныя працэсы ў апазіцыйным лагеры . Як вядома каменем перапоны з'яўляецца спосаб вызначэння адзінага кандыдата на прэзідэнцкіх выбарах 2015 -га года. Адно крыло апазыцыі прапануе абраць лідэра , выкарыстоўваючы механізм праймерыз . Другая фракцыя схіляецца да правядзення т.зв. нацыянальнага кангрэса , які і назаве імя Адзінага.

  • Навіны
    17 мая 2013

    Дзмітрый Кучук: «Левыя» гатовы адмовіцца ад амбіцыяў”.

    Прапануем запіс праграмы “Два на два” (канал Белсат) з удзелам намесніка старшыні БПЗ Дзмітрыя Кучука. Разам з старшынёй БСДП (Грамада) Ірынай Вештард Дзмітрый Кучук разважае пра палітычныя актуальіі, пачатак працэса кааперацыі левый сіл, фармат і перспектывы такога аб’яднання.

     

    Глядзець праграму можна тут

     

    Прэс-служба Беларускай Партыі Зялёных

  • Навіны
    18 красавіка 2013

    Левы фланг апазіцыі паказвае прыклад аб'яднання

    Кіраўнікі Беларускай партыі "Зялёныя" (БПЗ) Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» і аргкамітэта па стварэнні Беларускай партыі працы (БПП) на прэс-канферэнцыі 17 красавіка ў Мінску заявілі, што не выключаюць вылучэння свайго сумеснага кандыдата для ўдзелу ў маючых адбыцца палітычных кампаніях , перадае БелаПАН.

    Па словах намесніка старшыні партыі "Справядлівы свет" Валерыя Ухналёва, цяпер прыхільнікі левых сіл разважаюць, "як падысці з адзіным пасланнем да выбаршчыкаў на мясцовых выбарах, і ці могуць левыя сілы кансалідавацца і выступіць на прэзідэнцкіх выбарах у 2015 годзе са сваім левым кандыдатам, або выставіць левага кандыдата для вызначэння адзінага кандыдата дэмакратычных сіл ".

  • Навіны
    27 сакавіка 2013

    Юрый Глушакоў: "шматгаловая" прэзідэнцкая кампанія атрымалася яскравей "двухгаловай"

    Інтэрв’ю першага намесніка БПЗ Юрыя Глушакова выданню “Беларускі Партызан”

    - Ваша палітычная кар'ера (агульнанацыянальнага плана) апынулася як бліскучай, гэтак і хуткабежнай. Некалькі месяцаў напярэдадні прэзідэнцкай кампаніі 2010 года Вы правялі, што называецца, у святле юпітэраў, але атрымаўшы прыз самага сумленнага палітыка, сышлі ў цень. Як склаўся Ваша лёс пасля?

    - Казаць аб "палітычнай кар'еры" я магу толькі ў двукоссях. Нават у краінах «развітой дэмакратыі» прафесія "палітык", на мой погляд, з'яўляецца вельмі спецыфічнай працай. Ва ўмовах Беларусі - удвая.