
Намеснік старшыні беларускіх „Зялёных” Дзмітры Кучук распавёў Радыё Рацыя пра планы партыі на наступны год, калі адбудуцца прэзідэнцкія выбары.
Як піша выданне "Беларуская партыя „Зялёныя” пакуль не вызначылася са стратэгіяй удзелу ў прэзідэнцкіх выбарах 2015 году. Аднак, як заяўляюць „Зялёныя”, унутры структуры ідзе дыскусія".
„Мы не прымаем удзелу ў кансультацыях па абранні адзінага кандыдата ад апаізіцыі, пытанне вылучэння свайго кандыдата яшчэ абмяркоўваецца” – кажа намеснік старшыні беларускіх „Зялёных” Дзмітры Кучук:
- Стратэгію па 2015 годзе мы пачнем абмяркоўваць у лістападзе-снежні. Канчатковае рашэнне пра стратэгію ўдзелу і магчымага кандыдата ад Беларускай партыі „Зялёныя” будзе агучана, хутчэй за ўсё, у сакавіку – дадаў Дзмітры Кучук".
Цяпер па словах Д. Кучука у партыі разглядаюцца некалькі кандыдатураў, імёны якіх пакуль не называюцца.