Роўнасць і сацыяльная справядлівасць

Мы выступаем за сумленнае і справядлівае грамадства, якое аднолькава ставіцца да ўсіх, і кожны мае магчымасць карыстацца ўласнымі правамі. Абарона правоў нашых грамадзянаў, меньшасцяў і ўсіх разнастайных супольнасцяў Еўропы ёсць нашай першаснай задачай.

На жаль, у Еўропе дастаткова прыкладаў сацыяльнай несправядлівасці. Негледзячы на тое, што чалавечая годнасць, роўнасць і салідарнасць - гэта каштоўнасці, якія замацаваныя ў Хартыі Фундаментальных правоў чалавека, рома дэпартуюцца і выключаюцца з грамадства ва ўсёй Еўропе. Хаця прынцып роўнай аплаты фармалізаваны ў Рымскай дамове, еўрапейскія жанчыны дасюль зарабляюць меней за мужчын. У асобных частках ЕС ЛГБТ-асобы жывуць ў сталым страху агрэсіі.

Жанчыны складаюць палову насельніцтва Еўропы, і мы хочам быць пэўнымі, што яны маюць аднолькавыя магчымасці з мужчынамі. Мы выступаем за абавязковыя квоты для еўрапейскіх кампаніяў па ўключэнні жанчынаў у кіроўныя органы. Павялічэнне жаночага прадстаўніцтва на высокіх пастах абавязковая ўмова для таго, каб прыцягнуць жанчын ва ўсе ўзроўні бізнэсу. Апроч таго мы працуем над тым, каб зменьшыць у Еўропе няроўнасць у заробках.

Мы змагаемся за адкрытае і справядлівае грамадства, якое прымае ўсе формы кахання. Кожны ў Еўропе мусіць адчуваць сябе вольным у праявах сэксуальнай арыентацыі і гендэрнай ідэнтычнасці. ЕС - асабліва як фундатар праектаў грамадзянскай супольнасці - мусіць граць вырашальную ролю ў тым, каб роўнасць сталася неаспрэчнай і ЛГБТ-супольнасць мела аднолькавыя з астатняй грамадой правы.

Адкрытае грамадства без дыскрымінацый паважае сваіх чальцоў. Мы настойваем, каб Еўрапейская Камісія абараняла правы меньшасці ва ўсёй Еўропе, так, як абараняе рома, яшчэ больш упарта. Некаторыя краіны дасюль парушаюць еўрапейскае права праз сістэматычнае вылучэнне пэўных грамадзянаў у спецыялізаваныя школы, абмяжоўваючы іх у доступе на рынак працы, дэпартуючы іх на аддаленыя тэрыторыі. Камісія мусіць займаць больш актыўную пазіцыю ў такіх выпадках і разглядаць патрэбы грамадзянаў як свой найважнейшы клопат. Еўропа мусіць быць бяспечным прыстанкам для людзей, якія адчуваюць на сабе пераслед і прыгнёт. Мы дамагаемся рэформы Дублінскага пагаднення. Мы хочам быць пэўнымі, што паліцыя ў Еўропе справядліва і сумленна абараняе, а не пераследуе ўцекачоў і атрымаўшых палітычны прытулак.

Мы ўпэўненыя, што Еўрапейскі Саюз мусіць паважаць каштоўнасці, на якіх быў пабудаваны. Зялёныя, сярод якіх Ульрых Лунацак, Джудыс Саргенціні і Ян Філіп Альбрэхт, працуюць над тым, каб словы ў Еўрапейскім парламенце ператвараліся ў справы.

Далучайся да Зялёных!

  • Навіны
    03 мая 2013

    Будзе у нас сапраўднае свята!

    Заява прадстаўнікоў левых партый у сувязі з забаронай незалежнага святкавання Першамая ў Мінску

    25 красавіка стала вядома, што Мінгарвыканкам адмовіў у правядзенні святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Першага Мая, прадстаўнікам беларускіх партый і аб'яднанняў левай арыентацыі - Беларускай партыі "Зялёныя", Беларускай партыі левых «Справядлівы свет», Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), аргкамітэта Беларускай партыі працоўных, а таксама незалежных Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў і прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці.

    Афіцыйная матывіроўка адмовы звязана з тым, што «1 мая ва ўсіх пяці паркавых зонах Мінска будуць праводзіцца афіцыйныя масавыя гулянні, таму праводзіць якія-небудзь дадатковыя мерапрыемствы немэтазгодна».

  • Навіны
    04 красавіка 2013

    Аб сацыяльна-экалагічнай адказнасці прадстаўнікоў палітычнай эліты

    У пачатку сакавіка адзін з вядучых інтэрнэт-парталаў краіны апублікаваў інтэрв'ю з памочнікам беларускага прэзідэнта Наталляй ПЯТКЕВІЧ, якая даўно і небеспадстаўна лічыцца адной з самых уплывовых жанчын Беларусі. Прычым інтэрв'ю было прысвечана вельмі спецыфічнай праблематыцы – з жанру «абцас за рулём» (або «жанчына і аўтамабіль»). Таму журналістаў па перавазе цікавіла, які аўтамабіль здольны яе «ўсхваляваць», што яе раздражняе на дарозе, і ці можна, на яе думку, павысіць культуру кіроўцаў «сілавымі метадамі».

  • Навіны
    25 кастрычніка 2012

    Сустрэча ў Сербіі

    Прадстаўнік БПЗ прыняў удзел у семінары  "Queering Green Theory/Greening Queer Theory", які арганізавалі маладыя сербскія Зялёныя з арганізацыі Zelena omladina Srbije.

  • Навіны
    24 мая 2012

    Нямецкія Зялёныя: гамафобія – гэта безчалавечна

    З нагоды Міжнароднага дня супраць гамафобіі, які адзначаўся 17 мая,  Фолькер Бэк, першы парламенцкі сакратар і адказны за палітыку ў галіне правоў чалавека нямецкай фракцыі “Саюз 90/ЗЯЛЁНЫЯ”, зрабіў спецыяльную заяву.