Нямецкія Зялёныя: гамафобія – гэта безчалавечна

З нагоды Міжнароднага дня супраць гамафобіі, які адзначаўся 17 мая,  Фолькер Бэк, першы парламенцкі сакратар і адказны за палітыку ў галіне правоў чалавека нямецкай фракцыі “Саюз 90/ЗЯЛЁНЫЯ”, зрабіў спецыяльную заяву.

У прыватнасці ён сказаў: гамафобія – гэта безчалавечна. Яна існуе нават у Германія. У мінулым годзе ў Берліне, паводле інфармацыі, прадстаўленай праектам “Maneo” (прадухіленне гвалту), зноў было зафіксаван больш за 200 злачынстваў на гэтай глебе. А колькасць незарэгістраваных выпадкаў яшчэ больш высокі.

Лепшая абарона супраць гамафобіі - абсалютная роўнасць. Да тых часоў, пакуль нават самі ўлады любой дзяржавы будуць займацца дыскрымінацыей, яны сігналізуюць: у геяў і лезбіянак няма роўнасьці з іншымі. Такім чынам, гэта наш абавязак - забеспячыць роўнасць геяў і лезбіянак а таксамі іх партнёрскіх адносін паміж сабой.

Дзень барацьбы з гамафобіяй – гэта таксама дзень, калі грамадства кажа “НЕ!!!” гвалту ў дачыненні да геяў і лезбіянак. У адрозненні ад такіх лідэраў дзяржаў, як прэзідэнт ЗША Абама і прэм'ер-міністр Велікабрытаніі Кэмеран, іншыя кіраўнікі дзяржаў маўчыць аб гэтым на працягу многіх гадоў. Слова “гомасэксуалізм” яны ніколі афіцыйна не казалі. Мы патрабуем ад нямецкага і іншых урадаў план дзеянняў супраць гамафобіі і трансфобіі, а таксама адчувальнасць гэтай праблемы чыноўнікаў і паліцыі.

Прэс- служба Беларускай Партыі Зялёныя