Гэта — архіўны сайт (2007-2020). Актуальны сайт тут: http://greenparty.byThis is an archive site (2007-2020). Current site is here: http://greenparty.by |
Еўрапейская Партыя Зялёных
Еўрапейская Партыя Зялёных - гэта традыцыйная палітычная партыя, у склад якой уваходзяць Зялёныя партыі з еўрапейскіх краінаў (неабавязкова чальцоў Еўрапейскага саюзу). Партыі могуць таксама быць кандыдатамі і партнёрамі. Найбольш значныя часткі ЕПЗ - Рада і Камітэт.
Рада складаецца са 120 прадстаўнікоў партыяў. Яны прызначаюцца адпаведна з вынікам апошніх еўрапейскіх ці нацыянальных выбараў. Кожная партыя мае як мінімум двух дэлегатаў. Яна адказнае за палітычнае ўзаемадзеянне ў часе паміж кангрэсамі, а таксама за вырашэнне арганізацыйных пытанняў, такіх як выбары ў камітэт, зацверджанне чальцоў, партнёраў і кандыдатаў Еўрапейскай Партыі Зялёных.
Камітэт складацца з дзевяці чальцоў, абраных сябрамі партый, уключна з двума спікерамі (адзін мужчына і адна жанчына) і генеральным сакратаром. Яны адказныя за штодзённыя палітычныя рашэнні, выкананне рашэнняў Рады і дзейнасць сакратарыята.
ЕПЗ прапануе магчымасць сфарміраваць рэгіянальныя сеткі кшталту Балканскай сеткі, тэматычныя сеткі, прыкладам, Гендэрная сетка і Сетка Зялёных Еўрапейскіх Сталых. Болей інфармацыі пра разнастайныя сеткі можна знасці ў раздзеле ЕПЗ-сеткі. Працоўныя групы таксама фармуюцца з асобаў, прапанаваных партыямі для прыцягнення ўвагі да канкрэтных палітычных праблемаў і прадстаўлення палітычных дакументаў на ўзгадненне Радай.
-
Навіны23 красавіка 2016
Кто такие зеленые?
Впервые в Беларуси у вас есть возможность напрямую задать вопросы Генеральному секретарю Европейской Зеленой партии Мар Гарсия Санс.
-
Навіны19 мая 2014
Захаваць Балтыйскае мора!
18-га мая ў рамках выбарчай кампаніі ў Еўрапарламент лідары зялёных партый краін, якія маюць выхад да акваторыі Балтыйскага мора (Германія, Польшча. Швецыя, Фінляндыя, Латвія і Літва), правялі сумесную акцыю.
-
Навіны26 сакавіка 2014
Зялёныя асудзілі блакаду Twitter у Турцыі
Фракцыя Еўрапейскай Партыі Зялёных (EGP) у Еўрапарламенце крытычна адрэагавала на паведамленні аб тым. што ў Турцыі заблакаваны Twitter. Такое рашэнне было прынята урадам пад кіраўніцтвам прам’ерам Таіпа Эрдагана быццам для таго, каб прыпыніцыь цыркуляцыю плётак аб карупцыі сярод чыноўнікаў.
-
Навіны25 мая 2012
Сустрэча на Вісле
22 мая ў Варшаве адбылася сустрэча старышні БПЗ з кіраўніцтвам польскай партыі Зялёныя 2004.
-
Навіны17 мая 2012
Сустрэча Зялёных Еўропы
З 11-га па 13-е мая ў Капенгагене праходзіў з'езд еўрапейскіх зялёных партый
-
Навіны10 мая 2012
Нямецкія Зяленыя і хакей
Дэпутаты Бундэстага ад партыі Саюз 90- Зяленыя прагаласавалі за рэзалюцыю пра байкот хакейнага чэмпіянату свету 2014 году ў Беларусі.
-
Навіны13 лютага 2012
Зялёныя супраць карычневых
Кіраўніцтва нямецкіх Зялёных далучыцца да антыфашысцкай маніфестацыі ў Дрэздэне.
-
Навіны12 верасня 2011
Германія. Зялёныя паўсюль
У нядзелю, 4 верасня 2011 г., у нямецкай зямлі Мекленбург-Пярэдняя Памеранія адбыліся выбары ў зямельны парламент. Нямецкія зялёныя атрымалі 8,4% галасоў. Гэта лепшы вынік партыі за ўсю гісторыю у гэтай усходняй нямецкай зямлі. Нямецкія “Зялёныя” больш чым у два разы палепшылі свой вынік у параунанні з прошлымі выбарамі. Пяць гадоў таму нямецкія “зялёныя” атрымалі 3,4% галасоў у родным зямлі канцлера ФРГ Меркель. Такім чынам, прадстаўнікі нямецкіх “зялёных“з’яўляюцца дэпутатамі парламентаў ўсіх 16 зямель ФРГ.
-
Прэс-рэлізы23 сакавіка 2010
Еўрапейскія Зялёныя зноў заклікалі Беларусь не будаваць АЭС
З’езд Еўрапейскай Партыі Зялёных (EGP), які праходзіў 19-22 сакавіка ў Барселоне, прыняў рэзалюцыю супраць развіцця атамнага сектару ва Украіне і Беларусі. Праект рэзалюцыі быў запрапанаваны Партыяй Зялёных Украіны (ПЗУ) і падтрыманы беларускімі і польскімі Зялёнымі.
-
Прэс-рэлізы14 кастрычніка 2008
Беларускія Зялёныя - сябры еўрапейскага інтэрнацыяналу зялёных партый
9-12 кастрычніка 2008 ў Парыжы адбыўся кангрэс Еўрапейскай Партыі Зялёных (ЕПЗ) у працы якога прынялі ўдзел дэлегаты Беларускай Партыі "Зялёныя" (БПЗ) .Пад час кангрэсу была разгледжана заява БПЗ аб тым, каб надаць беларускім зялёным статус партыі - назіральніка ў ЕПЗ. Кангрэс аднагалосна задавальніў просьбу БПЗ.