Дэпутаты Бундэстага ад партыі Саюз 90- Зяленыя прагаласавалі за рэзалюцыю пра байкот хакейнага чэмпіянату свету 2014 году ў Беларусі.
Адпаведнае рашэнне прынятае на паседжанні нямецкага парламенту.
У рэзалюцыі дэпутаты маюць намер звярнуцца да Нямецкага хакейнага саюзу з просьбай падняць гэту тэму на кангрэсе Міжнароднай федэрацыі хакея ў Хельсінкі.
На думку нямецкіх "Зялёных", якія удзельнічалі ў працы над тэкстам рэзалюцыі,у Беларусі сітуацыя з правамі чалавека нашмат горш, чым ва Украіне, таму трэба загадзя прыняць рашэнне пра перанос мерапрыемства ў іншую краіну”
Па словах каардынатара па пытаннях спорту ад парламенцкай фракцыі Зялёных Віёлы фон Крамон, прыняўшы ў 2009 году рашэнне пра ЧМ у Мінску, Міжнародная Федэрацыя Хаккея (МВХ) увесь гэты час дэманструе поўнае ігнараванне палітычнай сітуацыі ў Беларусі”.
Аднак, як лічыць нямецкі дэпутат, палітыкі не павінны пакідаць сваіх высілкаў: «Наша патрабаванне да ўрада, каб у рамках сваіх магчымасцяў яно ўсё ж паспрабавала пераканаць МФХ адносна пераносу месца першынства».
У Германіі Лукашэнка крытыкуюць за жорсткае прыгнечанне апазіцыйных выступаў і арышты супернікаў рэжыму. Акрамя таго, незадаволенасць у ФРГ, як і ва ўсёй Еўропе, выклікала смяротнае пакаранне смерцю двух асуджаных за тэракт у мінскім метро.
Прэс-служба Беларускай Партыі Зяленых