Гэта — архіўны сайт (2007-2020). Актуальны сайт тут: http://greenparty.byThis is an archive site (2007-2020). Current site is here: http://greenparty.by |
Клімат
-
Навіны06 лістапада 2019
НЕМАГЧЫМАЕ МАГЧЫМА: МЫ ВЫХОДЗІМ НА ВУЛІЦУ!
Мы абяцалі - мы зрабілі! Ужо ў гэту пятніцу вы можаце далучыцца да кліматычнай акцыі!
-
Навіны21 верасня 2014
“Беларуская грамадскасць праяўляе цікавасць да кліматычных праблемаў”.
Сябры БПЗ далучыліся да глабальнай акцыі «Народны кліматычны марш» у Мінску.
-
Навіны19 верасня 2014
Народны кліматычны марш
Беларуская Партыя Зялёных (БПЗ) падзяляе лозунгі арганізатараў сусветнага Народнага кліматычнага маршу (People’s Climate March)
-
Навіны30 лістапада 2013
Кліматычныя абяцанкі-цацанкі
Міжнародныя кліматычныя перамовы пад эгідай ААН ужо каторы год буксуюць і ўсё часцей нагадваюць вадэвіль, пастаўлены правінцыйным тэатрам.
-
Навіны28 лістапада 2013
Citizen’s energy for a good climate
У межах COP 19 ( United Nations Framework Convention on Climate Change) прадстаўнікі Моладзевага крыла Беларускай партыі “Зялёныя” наведалі канферэнцыю пад назвай “Грамадзкая энэргія дзеля лепшага клімата” якая адбылася ў Варшаве 15-16 лістапада.
На канфэрэнцыі прысутнічалі вядомыя еўрапейскія палітыкі, прадстаўнікі польскага ўрада а таксама шэрагу грамадзка-палітычных арганізацый з усяго сусвету. Сярод выступоўцаў былі заўважаны Зялёныя еўрадэпутаты Рэбека Хармс, Бас Эйкхаўт і Клод Цюрмэ.
На канферэнцыя разбіраліся пытанні Зялёнай эканомікі а менавіта працэс пераходу ад састарэлых крыніцаў энэргіі да узнаўляльных. -
Навіны30 верасня 2013
Стоп Фронтэкс
16 лістапада міжнародная Федэрацыя Маладых Еўрапейскіх Зялёных у якую уваходзяць таксама і беларускія “Маладыя Зялёныя” правяла пікет ля офіса карпарацыі Фронтэкс (Frontex)у Варшаве. Сярод удзельнікаў былі і беларусы.
Карпарацыя Фронтэкс забяспечвае кантроль за міграцыяй пераважна на тэрыторыі міжземнамор’я. Справа ў тым, што Еўрапейскія структуры карыстаюцца паслугамі гэтай карпарацыі каб дэпартаваць кліматычных бежанцаў, якія шукаюць магчымасці пазбегнуць наступстваў кліматычных зменаў праз змену месца жыхарства. Так як гэта прыватная карпарацыя, то яна не падпарадковаецца падаткаплацельшчыкам ЕС, што вядзе да бязладзя ў справах бежанцаў і перавышэння службовых абавязкаў штодзённа.
-
Навіны22 сакавіка 2013
Зялёныя заклікаюць у дзень акцыі «Гадзіна зямлі» таксама адключыцца ад інтэрнэту
У суботу 23-га сакавіка па ўсім свеце пройдзе акцыя Сусветнага фонду дзікай прыроды (WWF). «Гадзіна Зямлі». Акцыя «заклікана папулярызаваць беражлівыя адносіны да рэсурсаў планеты. У акцыі "Гадзіна Зямлі" можа ўдзельнічаць любы чалавек. Для гэтага з 20:30 да 21:30 неабходна выключыць святло дома або ў офісе і зарэгістравацца на сайце Сусветнага фонду дзікай прыроды.
Беларуская партыя Зялёных заклікае ўсіх грамадзян РБ падтрымаць ініцыятыву (WWF). Мы так жа заклікаем у гэты дзень усіх кампутарных карыстальнікаў, каму не абыякавы лёс будучых пакаленняў, хоць бы на гадзіну выйсці з інтэрнэту.
-
Навіны13 снежня 2011
Абарона клімату патрабуе лепшых і хуткіх адказаў
У Дурбане (Паўднёвая Афрыканская Рэспубліка) закончыўся кліматычны саміт. Клаўдыя Рот, су-старшыня нямецкай партыі “Саюз 90/Зялёныя” пракаментавала яго вынікі наступным чынам: