
Мы абяцалі - мы зрабілі! Ужо ў гэту пятніцу вы можаце далучыцца да кліматычнай акцыі!
Акцыя легальная і бяспечная (праходзіць у рамках выбарчай кампаніі). Вы можаце прыйсці і шчыра выразіць свае думкі і адчуванні наконт падзей, што вас турбуюць. Малюйце плакаты, бярыце з сабой натхненне. Мы за любыя творчыя і крэатыўныя ідэі рэалізацыі вашых думак!
Акрамя гэтага, мы вырашылі, што будзе не зусім правільна ігнараваць астатнія падзеі, якія зараз адбываюцца ў нашай краіне. Таму падрыхтавалі для вас нешта цікавае.
Чакаем вас 8 лістапада а 16:00 на вул. Кастрычніцкая 16к23 (каля помніку Леніну).