Радыяцыя

  • Навіны
    23 красавіка 2015

    Радыяцыя: з чым яе ядуць?

    Запрашаем на адкрытую лекцыю пра ўплыў  радыяцыі на арганізм чалавека. 
     

  • Навіны
    28 ліпеня 2013

    Сацыяльна-адказнае прадпрымальніцтва

    26-га ліпеня  ў горадзе Ветка ( Гомельская вобласць) у дзіцчым садку  № 4 у рамках дабрачыннай акцыі была пастаўлена сістэма ачысткі вады.

    Акцыя праведзена гомельскім актывістам Партыі Зялёных Пятром Філонам, і з'яўляецца наступствам, арганізаваных ім у рамках яго прадпрымальніцкай дзейнасці, турыстычных экскурсій ў Прыпяць і на Чарнобыльскую АЭС.

     Пасля кожнай з такога кшталту паездак у адным з дзіцячых садкоў ці школе для пацярпелых ад  аварыі на Чарнобыльскай АЭС раёнах будуць ўсталёўвацца фільтры для вады ў сталовых. У Веткаўскім раёне абсталяваная сп. Філонам кухня  першая, на якой  цяпер ёсць сучасныя фільтры.

  • Навіны
    28 красавіка 2013

    За дачы без радыяцыі

    27-га красавіка гомельскія актывісты Зялёных правялі лакальную асветніцкую акцыю. На прыгарадным вакзале, аўтавакзале, і ў дызелях яны раздалі брашуры з рэкамендацыямі аб вырошчванні і падрыхтоўцы прадуктаў, якія могуць быць больш чыстымі ад радыенуклідаў.

    Акцыя прымеркаваная да гадавіны аварыі на ЧАЭС. Гомель знаходзіцца ў 130 кіламетрах ад ЧАЭС, і для жыхароў Гомеля праблема наступстваў радыяцыі  да гэтага часу з'яўляецца актуальнай праблемай. У прыгарадзе ўсюды ёсць знакі, якія паведамляюць аб абавязковым кантролі сабраных ягадах і грыбах.

    Атрымліваючы ў рукі брашуру, людзі рэагавалі вельмі пазітыўна, некаторыя запісвалі тэлефон для далейшай сувязі.