На 20 снежня ў Менску запланаваны мірныя акцыі ў падтрымку і ахову незалежнасці Беларусі

20 снежня плануецца падпісанне дамоў аб "паглыбленнай інтэграцыі" паміж кіраўнікамі Беларусі і Расеі. Гэтыя дамовы могуць стаць апошняй кропкай суверэнітэту Беларусі.

Для нас з’яўляецца каштоўнасцю суверэнітэт Беларусі і магчымасць грамадзян самастойна вырашаць свой лёс. Мы лічым тое, што адбываецца зараз, недапушчальна.

Мы выказвалі сваю падтрымку ўсім кампаніям і ініцыятывам, якія выступаюць у абарону суверэнітэту Беларусі. І выкажам яе зараз.

‼️ На 20 снежня ў Менску запланаваны мірныя акцыі ў падтрымку і ахову незалежнасці нашай краіны.

Гэтыя акцыі для ўсіх, каму неабыякава будучыня Беларусі.

Мы заклікаем усіх грамадзян Беларусі да актыўных дзеянняў у абарону суверэнітэту ў межах закона і канстытуцыйных правоў.

 

• 18:00-18:30 - збор на пл. Кастрычніцкай.

• 18:30-19:30 - мітынг на пл. Кастрычніцкай.

• 19:30-20:45 - шэсце (пл. Незалежнасці, вул. Няміга, вул. Зыбіцкая, пл. Кастрычніцкая).

• 20:45-21:15 - "Жывы Ланцуг" на пр. Незалежнасці (пачынаючы ад пл. Кастрычніцкай у бок пл. Незалежнасці, па абодвух баках праспекту).

#Незалежнасць