Еўрапейскія Зялёныя зноў заклікалі Беларусь не будаваць АЭС

З’езд Еўрапейскай Партыі Зялёных (EGP), які праходзіў 19-22 сакавіка ў Барселоне, прыняў рэзалюцыю супраць развіцця атамнага сектару ва Украіне і Беларусі. Праект рэзалюцыі быў запрапанаваны Партыяй Зялёных Украіны (ПЗУ) і падтрыманы беларускімі і польскімі Зялёнымі.

Аўтары дакументу нагадваюць, што Беларусь і Украіны – краіны-ахвяры Чарнобыльскай катастрофы. Тым ня менш улады абодвух краін цынічна намагаюцца пераглядзець вынікі трагедыі і фарсіраваць развіццё атамнай энергетыкі ў сваіх краінах.

Так, ва Украіне 17 снежня быў прыняты закон, які дазваляе стварэнне пры украінскіх АЭС сховішчаў ядзерных адыходаў. ПЗУ нагадвае, што колькасць хворых украінцаў на лейкімію ў зонах блізкіх да АЭС і так ў 1,6-2 разы вышэй чым на тэрыторыях, дзе па суседству няма станцый. Штогод 165 тысяч выпадкаў раку рэгіструецца ва Украіне Паводзіны украінскіх улад, на думку ПЗУ, нейкім чынам штурхаюць суседнюю Беларусь развіваць сваю ядзерную праграму. Мова пра праект будаўніцтва двух рэактараў да 2018-га году.

“Украінскія Зялёныя патрабуюць грамадскіх слуханняў наконт праекту будаўніцтва АЭС у Беларусі. Мы лічым патрэбным удзел у іх мясцовых і міжнародных экспертаў, палітыкаў і проста звычайных грамадзян. Толькі шырокая дыскусія дазваляе нам вырашыць грамадскія праблемы. Міру не патрэбны новы Чарнобыль. Уся Еўропа мае ўзняцца супраць пагрозы, якую нясе атам яе будучыні”, - гаворыцца ў прынятай рэзалюцыі.

Раней на з’ездзе EGP у Мальме ў кастрычніку 2009-га году была прынятая адмысловая рэзалюцыя супраць праекту будаўніцтва БелАЭС.

Крыніца:  Беларуская партыя “Зялёныя”
Photos by Raimo Oksala