Гэта — архіўны сайт (2007-2020). Актуальны сайт тут: http://greenparty.byThis is an archive site (2007-2020). Current site is here: http://greenparty.by |
Юрый Глушакоў
-
Навіны27 сакавіка 2013
Юрый Глушакоў: "шматгаловая" прэзідэнцкая кампанія атрымалася яскравей "двухгаловай"
Інтэрв’ю першага намесніка БПЗ Юрыя Глушакова выданню “Беларускі Партызан”
- Ваша палітычная кар'ера (агульнанацыянальнага плана) апынулася як бліскучай, гэтак і хуткабежнай. Некалькі месяцаў напярэдадні прэзідэнцкай кампаніі 2010 года Вы правялі, што называецца, у святле юпітэраў, але атрымаўшы прыз самага сумленнага палітыка, сышлі ў цень. Як склаўся Ваша лёс пасля?
- Казаць аб "палітычнай кар'еры" я магу толькі ў двукоссях. Нават у краінах «развітой дэмакратыі» прафесія "палітык", на мой погляд, з'яўляецца вельмі спецыфічнай працай. Ва ўмовах Беларусі - удвая.
-
Навіны21 лютага 2013
Праблему перанасялення Мінску нельга вырашыць за кошт гарадоў-спадарожнікаў
Юрый Глушакоў, намеснік старшыні БПЗ прыняў удзел ў апытанні выдання Белгазета - "Ці жадаеце Вы жыць у горадзе-спадарожніку?".
Юрый Глушакоў: "Не. Нічога супраць іх я не маю, гэта толькі сімвал архітэктурна-горадабудаўнічага прагрэсу. Але практыка, якая склалася ў будаўніцтве такіх гарадоў у Беларусі, не вельмі ўдалая. Інфраструктуры часам амаль не развітая, людзі скардзяцца на праблемы з транспартам, школамі. Зразумела, чаму так адбываецца: ніхто не хоча марнаваць бюджэтныя грошы на тое, каб зрабіць інфраструктуру буйнога горада ў паменшаным фармаце.