
Сярод іншага ў лісце гаворыцца: “У 2015-ым Беларусь ужо ў пяты раз будзе выбіраць Прэзідэнта. Крызіс так званай беларускай мадэлі развіцця і адсутнасць новых эканамічных рашэнняў з боку ўладаў прывялі да росту электаральнага запыту на альтэрнатыўную палітычную сілу, здольную эфектыўна правесці рэформы, але захаваць пры гэтым сацыяльныя гарантыі. У такой сітуацыі маючыя адбыцца прэзідэнцкія выбары з’яўляюцца шансам для ўсіх арганізацый, якія знаходзяцца на левым флангу палітычнага спектру".
"Аднак варта прызнаць, што рэсурсы нашых структур абмежаваныя. Толькі разам мы зможам рэалізаваць поўнамаштабную кампанію, якая ўмацуе пазіцыі левых сілаў і ідэй у беларускім грамадстве, а таксама забяспечыць платформу для далейшай актыўнай палітычнай барацьбы . Акрамя таго, супрацоўніцтва нашых арганізацый дасць магчымасць стварыць зусім новы палітычны брэнд беларускай апазіцыі, які хочуць бачыць выбаршчыкі", - адзначаюць аўтары .
Зялёныя прапануюць наступны план працы: “Першым крокам на шляху яе фарміравання павінен стаць Кангрэс левых сілаў, які мы прапануем склікаць ў верасні 2014 года. Галоўнай тэмай Кангрэса стане вылучэнне адзінага кандыдата ад левых партый і незалежных прафсаюзаў”.
На думку Зяленых "агульныя для ўсіх нас каштоўнасці сацыяльнай справядлівасці, свабоды асобы і раўнапраўя грамадзян дазволяць нам знайсці кампраміс, стварыць магутны патэнцыял для кампаніі і правесці яе на самай годным узроўні" .