Гэта — архіўны сайт (2007-2020). Актуальны сайт тут: http://greenparty.byThis is an archive site (2007-2020). Current site is here: http://greenparty.by |
Клімат і энергетычныя праблемы
Абарона планеты - галоўная каштоўнасць Зялёных. Спосаб, у які мы цяпер спажываем і вырабляем энергію, выклікае глабальныя змены клімата, пакідае новым пакаленням атручаную планету. Мы зацікаўленыя змяніць спосаб, у які мы вырабляем энергію, на экалагічна пазітыўную альтэрнатыву, забяспечыць пераход еўрапейскай энергетыкі да ўстойлівай, клімата-арыентаванай мадэлі.
Пяты аналітычны даклад ААН паказвае наколькі вялікая патрэба ёсць у гэтым. Узровень мораў падвышэаецца, штормы і ўраганы робяцца ўсё больш разбуральнымі. Ва ўсім свеце растаюць арктычны лёд і ледавікі. Калі неадкладна мы не зменім нешта, зменіцца клімат, і гэта адаб’ецца на ўсіх нас.
Свет сутыкаецца са стратай біяразнастайнасці, асабліва ў тых экасістэмах, што знаходзяцца ў складаным перыядзе адаптацыі да зменаў клімату. З падвышэннем тэмпературы пустыні будуць усё больш распаўсюджваюцца. Запасы вады, ужо дэфіцытнага рэсурса ў некаторых частках свету, яшчэ больш скароцяцца. Часцейшымі стануць прыродныя катаклізмы кшталту ўраганаў, штормаў і залеваў. Гэта дрэнныя навіны для ўсіх нас, але выглядае на тое, што ў развітым свеце найбольш пацерпяць жыхары краінаў, якія найменьш уплывалі на змены клімату.
Зялёныя паспяхова вынеслі экалагічнае пытанне на першы план у еўрапейскіх палітычных дэбатах. Цяпер мы мусім перавесці гэта ў працяглыя і ўзважаныя змены. Мы за Еўропу, якая атрымлівае энергію з узнаўляльных крыніцаў да 2020. Мы хочам, каб да 2030 былі ўсталяваныя нормы ўглеродных выкідаў, а Еўропа цалкам перайшла на ўзнаўляльныя крыніцы энергіі да 2050. Мы выступаем за тое, каб Еўрапейская сістэма гандлю выкідамі адпавядала мэце, а менавіта - рабіла гандаль углероднымі выкідамі эканамічна невыгодным. Мы хочам, каб Еўропа была сусветным лідарам у міжнароднай дыпламатыі клімату, адстойваючы строгі кантроль над выкідамі ў Парыжы ў 2015.
Атамная сіла не рашэнне. Гэта рызыкоўна і непрадсказальна. Фукусіма і Чарнобыль - глабальныя катастрофы, паўтор якіх нельга дапусіціць. Атамная энергія пакідае ў спадчыну таксічныя выкіды на тысячы год.
Здабыча сланцавага газу таксама не адказ. Яе працэс разбурае мясцовыя водныя рэсурсы і можа павялічыць колькасць землятрусаў. Гэта жахлівы спосаб здабычы прыродных выкапняў. Мы мусім працягваць змагацца супраць яго і спрабаваць забараніць яго ва ўсім ЕС.
Такія “зялёныя” як Сату Хасі, Бас Эйкхаўт і Янік Джадат працуюць над тым, каб экалагічна арыентаваная Еўропа стала рэчаіснасцю.
Як мы можам эфектыўна падвысіць інфармаванасць аб змяненні клімату? Якія ёсць лакальныя і рэгіянальныя альтэрнатывы нашай цяперашняй энергетычнай палітыцы? Якім досведам могуць дзяліцца еўрапейскія краіны, каб павялічыць выкарыстанне ўзнаўляльнай энергіі?
-
Прэс-рэлізы21 верасня 2009
ОВОС белорусской АЭС признан несостоятельным
Сегодня, 21 сентября международная группа экспертов представила СМИ, Минэнерго, Минприроды, Дирекции строящейся белорусской АЭС и Орхусского центра в Беларуси “Критические замечания к «Заявлению о возможном воздействии на окружающую среду белорусской АЭС (ОВОС)»”. Документ был подготовлен независимыми учеными, специалистами и экспертами по просьбе белорусских общественных организаций.
-
Люстэрка прэсы17 верасня 2009
Оценка воздействия белорусской АЭС на окружающую среду сделана недобросовестно
17 сентября в Министерстве природных ресурсов и охраны окружающей среды Беларуси состоялось заседание общественного координационного экологического совета при Минприроды, где обсуждался подготовленный экспертами документ по оценке воздействия белорусской АЭС на окружающую среду (ОВОС).
-
Прэс-рэлізы15 красавіка 2008
АЭС в Беларуси: плюсы и минусы
Белорусская партия "Зелёные" приглашает на пресс-конфренцию 7 апреля 2008 в 13.00, в работе которой примут участие российские и белорусские эксперты по ядерной энергетике, представители общественных экологических организаций.
-
Прэс-рэлізы07 красавіка 2008
Ученые и активисты подвергли сомнению целесообразность строительства АЭС в Беларуси
В рамках пресс-конференции активисты и физики-ядерщики из России и Беларуси поделились с журналистами смоими взглядами по вопросу развития атомной энергетики. Напомним, что было принято постановление Совета Безопасности №1 (31 января 2008), в сответвии с которым Президентом был утвержден план возведения АЭС к 2016 году.