Беларуская партыя “Зялёныя” заклікае студэнтаў ЕГУ пачаць страйк!

З улікам апошніх падзей ў Еўрапейскім Гуманітарным Універсітэце (ЕГУ ) – спроба адміністрацыі падпарадкаваць сябе структуры акадэмічнай аўтаноміі, БПЗ заклікае студэнства ЕГУ абвесціць страйк.

На думку Зяленых, ЕГУ – гэта важнае зьява ў беларускай сацыяльна – палітычным вымярэнні. Таму сваё меркаванне аб тым, што адбываецца ў беларускім універсітэце ў выгнанні зараз выказваюць многія суб’екты палітычнага жыцця.

Універсітэт не супермаркет, а студэнты не кліенты. Вопыт студэнцкіх пратэстаў пераканаўча сведчыць, што ніхто акрамя акадэмічнай супольнасці (выкладчыкаў і студэнтаў) не можа выратаваць універсітэты ад камерцыялізацыі і эрозіі базавых каштоўнасцяў, на якіх трымаюцца еўрапейскія ўніверсітэты не адну сотню гадоў.

Выхад з крызіснай сітуацыі Беларуская партыя « Зялёныя» бачыць у тым , каб сваё слова сказалі беларускія студэнты ЕГУ, якія пакуль чамусьці маўчаць. Еўрапейская рэвалюцыя 1968 году і іншыя пратэсты студэнтаў былі б немагчымая , калі б студэнты спакойна чакалі пакуль адміністрацыя універсітэтаў навядзе парадак па сваім разуменні. І таму нядзіўна, наколькі актуальнымі сёння з’яўляюцца лозунгі 1968 -га:

Будзьце рэалістамі , патрабуйце немагчымага ! - Soyez réalistes , demandez l’impossible !

Забараняць забаронена ! - Il est interdit d’interdire !

Студэнты, вярніце сабе універсітэт . На вас сёння глядзяць у чаканні прымусовага размеркавання тысячы студэнтаў у Беларусі, пазбаўленых магчымасці выбіраць сваю будучыню. ЕГУ патрэбен Беларусі!

Прэс – служба Беларускай партыі “Зялёныя”