“Дзень без аўтамабілю” кожны дзень!

Чаму “Дзень без аўтамабілю”, які праводзіцца 22-га верасня, нагадвае фарс? Артыкул Яўгена Герасіменка, актывіста Беларускай партыі “Зялёныя“.

Традыцыя 22-го верасня праводзіць Дзень без аўтамабіляў (World Day Without Car) з'явілася ў 1998 годзе ў Францыі.Тады гэты дзень адзначалі ўсяго каля двух дзесяткаў гарадоў. Затое ўжо ў 2001 годзе да руху афіцыйна далучыліся больш за тысячу гарадоў у 35 краінах свету. Вось і ў Мінску з 2008 года кожнае 22 верасня сталічныя ўлады намагаюцца паказаць сябе са станоўчага боку праз клопат аб наваколлі.

Зразумела, канешне, што ў сучасных умовах цалкам адмовіцца ад аўтамабіляў (з рухавікамі на вуглевадародным паліве) досыць скаладана, але шматлікія гарады шчыра да гэтага імкнуцца, няхай з разлікам на далёкую будучыню, але гэтыя намаганні правакуюць бачныя вынікі ўжо сёння.

Каб звяртаць увагу насельніцтва гарадоў на праблемы забруджвання паветра і змянення клімату ўлады розных гарадоў 22 верасня спецыяльна скарачаюць выкарыстанне аўтамабіляў для паездак па горадзе на карысць трамваям, тралейбусам, аўтобусам, метро ды іншым відам грамадскага транспарту, а таксама роварам і пешаходам.

Але ў буйных гарадах Еўропы “паказуха” 22 верасня пераплывае ў актыўныя намаганні па развіцці транспартнай інфраструктуры ў добразычлівых адносінах з наваколлем і надалей, а не скончваецца гэтым днём фарсу, як гэта, па вялікаму рахунку, праходзіць у нашай краіне. Справа ў тым, што ў нас увесь год клапацяцца аб аўтамабілістах, пашыраючы плошчы дарожнага палатна дзеля іх, і павялічваючы колькасць бясплатных паркавальных месцаў за кошт падаткаплацельшчыкаў, у лік якіх уваходзяць таксама і супраціўнікі аўтамабільнага траспарту, а роварныя сцежкі, грамадскі транспарт заціскаюцца ў няветлівасць увагі гарадскіх уладаў.

Мы, партыя “Зялёныя”, лічым, што выдаткі на развіццё транспартнай сістэмы Беларусі размяркоўваюцца не па рацыянальным напрамку. Бо калі паглядзець падлікі магчымай прапускной здольнасьці пасажыраў у прыватным аутамабілі і грамадскім транспарце, не губляючы пры гэтым у камфорце і хуткасьці за конт сапраўды сучаснага транспарту і інавацыйных транспартных сістэм выкарыстоўвання, то можна адразу заўважыць непараўнальную прывабнасць грамадскага транспарту.

Не для каго не сакрэт, што па ўсёй Еўропе лётаюць трамваі па асобных рэйках, не перамяжоўваючыся пры гэтым з дарожнымі коркамі аўтамабілістаў, “падкупаючы” пасажараў наяўнасьцю кандыцыянэраў, зручных і ўтульных сядушак, па камфортнасці не саступаючых люксавым аўтамабілям. А колькасць грамадскага транспарту ў еўрапейскіх сталіцах кшталту Берліну ці Капенгагену дазваляе не сутыкацца вялізнай колькасці натоўпу ў адным вагоне метро ці салоне тралебуса, бо пасажырскія патокі, па колькасці перавашыяючыя беларускія ў некалькі разоў, рассунуты раўнаважна па розных галінах транспартнай сістэмы.

Што ужо казаць пра развіццё роварных магістраляў, калі ў тым жа Мінску добра калі больш за 2 адсоткі ад агульнай інфраструктуры адпавядаюць існай заканадаўчай базе аб безперашкодным руху дзеля раварыстаў і інвалідаў. У Капенгагене, роварнай сталіцы свету, побач з кожнай аўтадарогай паложана роварная сцежка ў два напрамкі, што дазваляе ўспрымаць ровар як сапраўдную неад'емную частку транспартнай сеткі ў горадзе. У Нью-Йорку, дзякуючы шматгаліннай сетцы прыватных таксі і высокім коштам на паркоўку ў цэнтры, атрымоўваецца пазбавіцца ад забітых машынамі ходнікаў і тратуараў, якія там і так даволі вузкія.

Здаецца, пакуль мы маем шырокія і даўгія ходнікі ў гарадах, на якіх можна незаўважна паркануць аўто, пакуль мы маем танны ашфальт дзеля забудовы шырокіх прашпектаў, аніхто не збіраецца задумвацца на конт мэтазгоднасці размяркавання сродкаў і набліжэння кліматычнай катастрофы.

Факты перад Вашым тварам кожны дзень: нашыя ўлады не ўспрымаюць пакуль ровар ці грамадскі транспарт як сапраўдную альтэрнатыву прыватнаму аўтамабілю, так давайце ладзіць “Дзень бяз аўтамабілю” кожны дзень!

Крыніца: Прэс-служба Беларускай Партыі “Зялёныя”