
19 снежня Беларускі Нацыянальны моладзевы Савет “РАДА” правёў публiчную дыскусiю па тэме: "Месца моладзi ÿ палiтычным полi Беларусi" з удзелам актывiстаў і палітыкаў.
З боку Беларускай партыі “Зялёныя” удзел у сустрэчы ўзяў Яўген Герасіменка, адзін з лідэраў маладзёжнага крыла партыі. Падчас дыскусіі абмаркоўваліся палітычныя прапановы моладзі, бачанне актывістамі свайго месца ў палітыцы Беларусі сёння і ў будучыні, а таксама тое, якім чынам моладзь можа лабіяваць свае інтарэсы на палітычным полі.
"Сустрэчы такого кшталту, на маю думку, адна з магчымых карысных формаў каммунікацыі палітычных і грамадскіх арганізацый паміж сабой, а таксама з грамадствам. Актывісты шчыра кажуць: "У некаторых момантах нам не хапае кампетэнцый ці мы ўвогулле не здольны штосьці ажыццявіць, але калі ў вас есць жаданне, вы з легкасцю можаце заняць нашае месца, калі ласка". Падчас такой камунікацыі з'яўляецца магчымасць вынаходзіць агульныя кропкі сутыкнення, лепш асэнсоўваць уласныя ўяўленні пра тое, што грамадства чакае ад палітычных арганзіцый і наадварот", - лічыць малады палітык.
З меркаваннямі Яўген Герасіменкі па пытаннях, што былі ўзняты на сустрэчы, можна пазнаёміцца тут.