
Напярэдадні “выбараў” у Менску з’явілася будка, пры дапамозе якой можна выразіць сваю пазіцыю адносна переспектывы паглыбленай інтэграцыі Беларусі і Расеі.
Арт-аб’ект усталяваны на вуліцы Кастрычніцкай, 16к20 у межах пікета аднаго з кандыдатаў ад партыі Зялёныя. Фактычна гэта фотазона, дзе можна сфатаграфавацца, каб распаўсюдзіць інфармацыю ў сацсетках.
Мы ведаем, што ў будках для галасавання праз тры дні ніякага сапраўднага выбару мы зрабіць не можам. Праз фальсіфікацыі выбары ператвораныя ў фарс, і шматлікія парушэнні, якія фіксуюцца гэтымі днямі, гэта падцверджваюць.
Але зараз усе мы можам зрабіць выбар, ад якога залежыць наша будучыня: галосна выказваць сваю пазіцыю адносна незалежнасці Беларусі.
Хаця б пры дапамозе такога простага дзеяння, як увайсці ў будку, зрабіць фотаздымак і распаўсюдзіць у сеціве, дадаўшы, што вы думаеце на гэты конт. А можна зрабіць і яшчэ нешта. Нават наўпрост у будцы...
Чакаем па адрасе: вуліца Кастрычніцкая, 16к20 у чацьвер. 14 кастрычніка з 14 да 19 і ў пятніцу 15 кастрычніка з 13 да 19.