Прыват з Валярынай Куставай: Новыя хваробы нясе ў Беларусь пацяпленне клімату

У прыродзе творыцца гармідар! Гучаць прагнозы, што ў перспектыве снегапад ператворыцца ў анамальную з’яву, а з лецішчаў мы будзем прывозіць не яблыкі, а персікі. Пацешна? А якія пагрозы хаваюцца ў змене клімату? Вы ў «Прываце» з Валярынай Куставай, а тэма праграмы – «Змена клімату: сагрэемся ці запарымся?».

Госця ў студыі – кіраўніца Беларускай партыі «Зялёныя», якая ведае пра плюсы і мінусы пацяплення, Ася Дарафеева.