
Найбольш прыкметнымі "персанажамі" цяперашняга Чарнобыльскага шляху сталі экаактывісты. Яны з'явіліся на шэсці ў касцюмах жывёл ды яшчэ і з арыгінальнымі плакатамі.
Еўрарадыё паглядзела, як ішла падрыхтоўка да гэтага перформансу.

За 2 гадзіны да Чарнобыльскага шляху.


Старшыня партыі "Зялёных" дамалёўвае плакат супраць будаўніцтва Астравецкай АЭС

Экаактывісты апранаюць касцюмы.

Сябры Беларускай партыі Зяленых перакусваюць фруктовым пюрэ.


"Зялёныя" правяраюць абстаноўку, чакаючы таксі



Дабраўшыся да ўмоўленага месца праз паўгадзіны праз заторы, экалагічныя актывісты спяшаюцца патрапiць на акцыю.

Для кожнай жывёлы быў падрыхтаваны асобны плакат, кожны ўдзельнік акцыі бярэ свой

Экаактыаісты праходзяць міма кінатэатра "Кастрычнік", мінакі ўхвальна рэагуюць на іх выгляд

Першая хвіліна акцыі

Групу актывістаў абступілі журналісты

Усе плакаты актывістаў прысвечаныя пратэсту супраць будаўніцтва Астравецкай АЭС

Экалагічныя актывісты падчас шэсця ў раёне плошчы Бангалор

Імправізаваная фотасесія ў бярозках недалёка ад канечнага пункта



Актывiсты не праходзяць на агароджаную для мітынгу тэрыторыю і расцягваюць плакат каля агароджаў