Мінскі гарвыканкам дазволіў арганізатарам правядзенне штогадовай вулічнай акцыі “Чарнобыльскі Шлях” у наступным фармаце: збор удзельнікаў дэманстрацыі з 18.00 да 18.30 на пляцоўцы ля ўваходу ў к-т “Кастрычнік” (пр. Незалежнасці, 73). З 18.30 да 20.00 – дэманстрацыя па маршруце пр. Незалежнасці – вул. Сурганава – вул. Арлоўская да скрыжавання з вул. Карастаянавай – пляцоўка каля памятнага знака “Ахвярам Чарнобыля”. З 20.00 да 21.00 – мітынг на пляцоўцы каля памятнага знака “Ахвярам Чарнобыля” з колькасцю ўдзельнікаў да 950 чалавек.
Удзельнікі аргкамітэта Яляксей Янукевіч ад партыі БНФ, Віталь Рымашэўскі ад аргкамітэту БХД, Дзмітрый Кучук і Анастасія Дарафеева ад Беларускай партыі “Зялёныя”, Ірына Сухій і Таццяна Новікава ад ГА “Экадом”, Алена Таўстая і Вячаслаў Сіўчык ад Руху салідарнасці “Разам”, “Аляксей Сігаеў ад БСДП (Грамада), Алег Філеня ад Міжнароднага грамадскага аб’яднання эколагаў, Вольга Быкоўская ад Руху “За свабоду” прынялі рэзалюцыю “Чарнобыльскага Шляху” і заклікалі сваіх прыхільнікаў і ўсіх грамадзянаў Беларусі ўзяць удзел у гэтай штогадовай акцыі для таго, каб нагадаць пра трагічныя наступствы Чарнобыля і патрабаваць спынення будаўніцтва Астравецкай АЭС, а таксама выступіць за абарону беларускіх грамадзянаў ад радыяцыйнага ўздзеяння.