За лепшы плакат ці слоган – планшэт!

белорусская партия Зеленые, антиатомное движение

Беларуская партыя “Зялёныя” абвяшчае конкурс плакатаў і слоганаў, прысвечаных гадавіне аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі.

Напаўненне работ павінна адпавядаць наступным тэматычным накірункам:

  • сацыяльныя наступствы Чарнобыля;
  • распаўсюд выкарыстання ўзнаўляльных крыніц энергіі;
  • недапушчальнасць будаўніцтва новай атамнай электрастанцыі ў Беларусі.

Работы можна дасылаць на электронную скрыню info@belgreens.org ці па пошце: 220004, Мінск, вул. Мельнікайтэ, 2 –1803.

Арганізатары конкурса не робяць ніякіх абмежаванняў для ўдзельнікаў: падаваць свае работы можа кожны і ў любым выглядзе. Работу павінна суправаджаць наступная інфармацыя: імя і прозвішча аўтара, узрост, кантактны нумар тэлефона, паштовы адрас, адрас электроннай пошты.

Апошні тэрмін падачы работ – 15 красавіка 2016 года. Галоўны прыз – графічны планшэт. Пераможца будзе абраны пасля анлайн-галасавання на афіцыйнай старонцы арганізатара. Плануецца таксама, што плакаты будуць выстаўлены ў адной з крэатыўных прастор сталіцы.

Работы, дасланыя на конкурс, могуць выкарыстоўвацца арганізатарамі ў некамерцыйных мэтах, у тым ліку пры падрыхтоўцы візуальнай і промапрадукцыі для Чарнобыльскага шляха.

Дадатковыя пытанні можна задаць па тэлефоне +37533 343 10 99.