
З нагоды падачы заяўкі 10-га красавіка адбылася прэс-канферэнцыі ініцыятараў. Падчас прэсс-канферэнцыі Дзмітрый Кучук выклаў свой погляд на фармат будучай акцыі, пытання БелАЭС і актуальнасці чарнобыльскай праблематыкі для Беларусі.
Дзмітрый Кучук сказаў: “якасць будаўніцтва БелАЭС не выклікае даверу». Эканамічныя выгоды ад гэтага аб’екту сумніўныя: паліва для станцыі мы будзем набывацьу Расіі, туды ж будзем адпраўляць адпрацаваныя ТВЭЛы, а значыць, на 20% беларуская энергетыка будез залежыць ад малапрадказальнай усходняй суседкі. Пры гэтым ніхто не спрачаецца, што АЭС — экалагічна небяспечны аб’ект. Па-трэцяе, Расія патэнцыйна можа размясціць у Беларусі знішчальнікі, здольныя несці ядзерную зброю — калі даб’ецца ад уладаў таго, што абяцаная расійская авіябаза ў сінявокай будзе «экстэрытарыяльнай», то бок непадкантрольнай Мінску”.
Увогуле, як адзначыў Кучук, «Чарнобыльскі шлях» апошнімі гадамі губляе сваю выразную «апазіцыйнасць». Гэта ўжо сапраўды шэсце памяці і жалобы, а не пратэстная акцыя супраць уладаў. Таму ён заклікаў усіх патэнцыйных удзельнікаў акцыі «крэатывіць» на атамную і эклагічную тэматыку — прыходзіць са сваімі лозунгамі, прыяжджаць на роварах і гэтак далей. А асабліва крэатыўных запрашаюць на чарговае пасяджэнне аргкамітэта па правядзенні акцыі, якое адбудецца ў наступны аўторак, 14-га красавіка ў 16-й гадзіне ў офісе «Зялёных». Заяўнікі акцыі падкрэслілі — аргкамітэт адкрыты, далучыцца да яго можа любы зацікаўлены.
26-га красавіка, у нядзелю, арганізатары ЧШ плануюць збор на пляцоўцы ля кінаіэатру «Кастрычнік» і шэсце па вуліцы Сурганава, часткова Арлоўскай да капліцы ахвярам Чарнобыля на вуліцы Карастаянавай, дзе ў добраахвотным парадку — ўскладанне кветак і памінанне ахвяраў Чарнобыля. Адказ Мінгарвыканкама на сваю заяўку арганізатары павінны атрымаць за пяць дзён да 26-га красавіка.