
7-10 мая ў Літве адбудзецца восьмы міжнародны MediaBarCamp 2015, арганізатарамі якога таксама з’яўляюцца беларускія Зялёныя.
MediaBarCamp 2015 унікальнае мерапрыемства, якое адбываецца ў фармаце не-канферэнцыі і адкрытай прасторы, пад час якой праграма складаецца і ўпарадкаваеца непасрэдна самімі ўдзельнікамі. MBC2015 таксама накіраваны на каардынацыю ўжо існуючых ініцыятыў у краінах-удзельніцах, а таксама развіццю кантактаў ў рамках актыўнага міжнароднага маладзёжнага супрацоўніцтва.
Тэма МВС 2015 — Субкультуры палітыкі. “Мы імкнемся запрасіць і натхніць вас, каб разам абмеркаваць, падзяліцца ідзеямі і досведам пра розныя існуючыя актыўныя практыкі палітычныя субкультуры. Існуе шмат НДА і актораў грамадзянскай супольнасці якія вельмі актыўна ўключаны ў лакальную палітыку і спрабуюць уплываць на працэс прыняцця рашэнняў. У той жа час, існуюць палітычныя арганізацыі і інстытуцыі, якія ўспрымаюць сябе як палітычныя ўстановы, а на самой справе яны дзейнічаюць як НДА. Такім чынам, немагчыма спрачацца з тым, што палітыка складаецца з шматлікіх унутраных і знешніх слаёў, практык і субкультур”- пішуць арганізатары.
Больш інфармацыі тут
Калі вам цікава, запоўніце анлайн форму http://mediabarcamp.com/registration/