Падарожжа ў гісторыю

У офісе Партыі Зялёных пры падтрымцы праекта LEFT.BY адбылася прэзентацыя кнігі беларускага гісторыка і намесніка старышні БПЗ Юрыя Глушакова «Рэвалюцыя памерла.Няхай жыве рэвалюцыя!». Анархізм у Беларусі (1902-1927)».

У сустрэчы прынялі ўдзел людзі, якія цікавяцца гісторыяй Беларусі, актывісты Беларускай партыі "Зялёныя", члены рэдакцыі інтэрнэт-часопіса «Прасвет», прадстаўнікі Лібертарнага руху, розных марксісцкіх груп і ініцыятываў.

Першая частка сустрэчы складалася з апавядання аўтара пра сваю працу, архіўныя матэрыялы для якой збіраліся па фрагментах на працягу больш, чым пятнаццаці гадоў. Варта нагадаць, што ў пачатку XX стагоддзя менавіта Гродзенская губерня стала «радзімай» анархісцкага руху на тэрыторыі тагачаснай Расійскай імперыі.

Ещё адным сэнсавым блокам, пра які гаварылася на прэзентацыі пасля прамовы аўтара сталі суадносіны анархізму і камунізму (бальшавізму). Быўло узнятае пытанне аб стаўленні гістарычнага анархізму да нацыяналізму, ролі анархістаў у станаўленні Зялёных партый на Захадзе.

Бліжэйшым часам плануецца правядзенне падобных імпрэз у шэрагу іншых гарадоў РБ.