Генеральная асамблея CDNEE

Актывіст моладзевага крыла БПЗ «Маладыя Зялёныя» абраны сябрам цэнтральнага рады CDNEE

28 лютага на генеральнай асамблеі Cooperation and Development Network of Eastern Europe ў Кішынёве, у першым туры, з найбольшай колькасцю галасоў наш сябра Яўген Герасіменка быў абраны на пасаду чальца цэнтральнай рады.
 

Cooperation and Development Network of Eastern Europe (CDNEE) заснавана ў 2002 годзе і з'яўлецца сеткай Усходне-Еўрапескіх маладых «Зялёных», дзейнасць якой скіравана. але не абмяжавана, на падтрымку Маладых Зялёных ва Ўсходняй Еўропе праз адукацыйныя мерапрыемствы, наладжванне камунікацыі паміж рэгіёнамі і структурнае будаўніцтва.

Неабходна адзначыць, што і ў мінулыя гады прадстаўнікі нашай арганізацыі займалі месца ў цэнтральна радзе CDNEE, што ў вялікай ступені паўплывала на ўзровень і колькасць адукацыйных мерапрыемстваў з удзелам Беларускіх Маладых Зялёных, а таксама на нашае прадстаўніцтва ў рэгіёне.
Спадзяемся, што і ў 2015 годзе мы працягнем працэс развіцця моладзевай структуры, а досвед іншых Маладых Зялёных з Ўсходняй Еўропы пазітыўна адаб'ецца на актуальнасці нашых актыўнасцяў.

Прэс служба «БП Зялёныя».