Сутрэча з кіргізскімі калегамі

31-га жніўня ў Мінску адбылася сустрэча кіраўніцтва БПЗ і лідараў Партыі Зялёных Кыргызстана.

Партыя Зялёных Кыргызстана (ПЗК) створаная ў 2004-ым годзе. Яе асноўная задача паводле праграмы  “забеспячэнне справядліваай, камфортнай, бяспечнай будучыні для кожнага кыргызстанца”.

“Для нас важна, каб інтарэсы простага чалавека былі прыярытэтам дзяржаўнай палітыкі. Будучыня нашай краіны залежыць ад стварэння ўмоў для здаровай, бяспечнай і годнага жыцця насельніцтва краіны. Мы павінны знайсці разумны баланс паміж развіццём эканомікі і экалогіяй , а таксама забяспечыць экалагічнае развіццё вытворчых сіл адзінага і моцнага Кыргызстана, беражліва і эфектыўна выкарыстоўваць прыродныя рэсурсы“, - гаворыцца ў праграме кіргізскіх Зялёных.

Эколагаў з Кыргзыстану на сустрэчы прадстаўлялі старшыня партыі Эркін Булекбаеў і яго намесніца Дінара Асіеўна. Падчас размовы бакі абмяняліся поглядамі на палітычную сітуцыю ў Беларусі і ў Кыргызстане, абмеркавалі праблемы кааперацыі партый Зялёных на постсавецкай прасторы, вызначылі агульныя прыярытэты.

У якасці першага кроку вырашана падпісаць мемарандум аб супрацоўнітве паміж партыямі ў якім будуць выкладзеныя канкрэтныя накірункі супольнай працы.