
18-га ліпеня Ў Мінску адбылася сустрэча старшыні БПЗ Алега Новікава і Марылуізы Бэк, дэпутата Бундэстага ад Партыі "Саюз 90 - Зялёныя".
Марылуіза Бек адзін з вядучых еўрапейскіх палітыкаў, якія стала займаюцца маніторынгам беларускай сітуацыі. Яна доўгі час падтрымлівае грамадзянскую і экалагічную супольнасьць Беларусі. У цяперашні час Марылуіза Бэк з'яўляецца спікерам па пытаннях палітыкі ва Ўсходняй Еўропе ў фракцыі партыі «Саюз 90/Зялёныя».
Падчас размовы былі абмеркаваныя актуальныя пытанні кааперацыі нямецкіх і беларускіх Зялёных, розныя аспекты палітычных працэсаў ў Беларусі, іх тендэнцыі і перспектывы.
Суразмоўцы дамовіліся працягваць інфармацыйны абмен і супрацоўніцтва ў тым ліку па канкрэтных праектах. У прыватнасці госці (акрамя Марылуізы Бэк у размове браў удзел яе реферэнт) праявілі цікавасць да Зялёнага Кангрэсу, які БПЗ праводзіць у верасні.