
Кіраўніцтва партыі віншуе ўсіх аднапартыйцаў з юбілеем! З нагоды дня народзінаў структуры 17-га красавіка ў Мінску адбудзецца святочная вечарына. Запрашем усіх сяброў БПЗ на 19-ую гадзіну ў клуб “Піўная гісторыя” ( 1-ы Загарадны правулак, 20 ст. м. Маладзёжная). У рамках мерапрыемства мы разам узгадаем гісторыю Зялёных, пабачым вецеранаў руху, падумаем над грандыёзнымі планамі і нарэшце проста файна патусуемся.
Яшчэ раз віншуем усіх сяброў БПЗ з юбілеем!