
Нядаўна ў скверы падчас рэканструкцыі былі знішчаныя каля дзясятка дрэў – быццам у парадку санітарнай высечкі і рэканструкцыі. Супрацоўнік аднаго з праектных інстытутаў на ўмовах ананімнасці паведамілі, што ўсяго мяркуецца высечы да 60 дрэў.
Гомельскія Зяленыя пачалі збор подпісаў супраць знішчэння дрэў. На дадзены момант петыцыю падтрымалі каля 200 чалавек.
Зялёныя таксама выступаюць за захаване помінікаў гісторыі, а дакладна могілак на тэрыторыі скверу, якія таксама руйнуюць ў рамках рэкантрукцыі.
У 1920-1930- я гады тут хавалі загінулых лётчыкаў з размешчанага побач ваеннага аэрадрома. Акрамя таго, у Студэнцкім скверы ёсць дзве брацкія магілы. Гэта помнік вайскоўцам Чырвонай Арміі, якія загінулі пры вызваленні Гомеля, а таксама магіла пакараных акупантамі падпольшчыкаў.
Нагадаем.што ў мінулым годзе ў ходзе рэканструкцыі размешчанай непадалёк Алеі Дружбы таксама меркавалася знесці некалькі дзесяткаў дрэў. У выніку праведзенага мясцовымі жыхарамі і актывістамі Зялёных збору подпісаў і пасля сустрэчы з адміністрацыяй Чыгуначнага раёна было прынята рашэнне праводзіць рэканструкцыю без масавай высечкі зялёных насаджэнняў.