
Падрабязнасці рэформы растлумачыў выданню http://greenbelarus.info/ Рыгор Фёдараў, юрыст ГА "Экадом" і сябра ЦС БПЗ.
Рыгор Фёдараў: "Фармальная прычына прыняцця новай рэдакцыі - тое, што на грамадскіх абмеркаваннях горадабудаўнічых праектаў "мае месца балаган" як кажуць у інтэрв'ю дзяржчыноўнікі. Цалкам магчыма, што пад такім балаганам меліся на ўвазе, да прыкладу, "сацыяльна напружаныя" грамадскія абмеркавання наконт забудовы ва Уруччы або высечкі ў Парку 40- годдзя Кастрычніка.
Згодна з новай версіі Палажэння з 1-га красавіка грамадскія абмеркавання падзеленыя на два тыпу ў залежнасці ад тэмы абмеркавання: праца камісіі альбо інфармаванне грамадзян і збор заўваг і прапаноў.
Даведацца аб пачатку грамадскіх абмеркаванняў можна будзе з інфармацыйных стэндаў адміністрацыі раёна, з СМІ, дошак аб'яваў каля пад'ездаў не менш, чым за 10 каляндарных дзён да правядзення. Вынікі грамадскіх абмеркаванняў будуць абнародавацца на сайце адміністрацыі раёна, але не заўсёды, а таксама ў залежнасці ад групы прадмета абмеркавання.
Праблем у новым дакуменце значна больш, чым моцных бакоў. З плюсаў - грамадскасць атрымае магчымасць ўключаць прадстаўнікоў у склад камісій, абмеркавання будуць працягвацца да 25 дзён, а абмяркоўваць таксама можна будзе і добраўпарадкаванне двароў
Мінусы ў тым, што ўключыць сваіх членаў у камісію можна толькі ў шэрагу выпадкаў. Удзельнікі камісіі павінны пражываць каля месца – прадмету абмеркавання. Таксама у Палажэнні шмат неадназначных і двухсэнсоўных фраз.
Гэта значыць, што будаваць могуць за кошт пагаршэння здароўя грамадзян. Новая рэдакцыя Палажэння закліканая стварыць іллюзію вырашэння, а праблема як след пагражае выліцца ў несанкцыянаваныя мітынгі і крушэнне платоў на месцы забудовы.
Самае важнае - прапісаць магчымасць правядзення вочнага сходу заўсёды, калі пра гэта просяць грамадзяне, даючы слова людзям, а не толькі забудоўшчыку і г.д", - лічыць Рыгор Фёдараў.