Цяперашні спосаб вытворчасці і спажывання ў Еўропе шкодны і недальнабачны - мы ўжываем і губляем нашы прыродныя багацці з неверагоднай хуткасцю. Крызіс у Еўропе паскарае гэта, павялічваючы дысбаланс і шкоду навакольнаму асяродку. Замест падтрымкі гэтай састарэлай і эксплуатацыйнай эканомікі, мы, Зялёныя, жадаем гэта каардынальна пераасэнсаваць. Наша прапанова - Новая дамова Зялёных.
Новая дамова Зялёных прапануе новую эканамічную і індустрыяльную мадэль - тую, што можа зменьшыць наш экалагічны след як і сацыяльную няроўнасць. Мы не хочам засяроджвацца выключна на эканамічным росце. Мы хочам паставіць на першае месца людзей і планету. Нашыя жыцці большыя за GDP-фігуры. Мы хочам падвышаць еўрапейскі ўзровень жыцця. Сёння і заўтра.
Мы жадаем “зялёнай” прамысловай трансфармацыі. Неабходна змяніць спосаб дзеянняў, згодна з прынцыпамі нізкаўглероднай эканомікі, сфакусаванай на экалагічныя прадукты і сэрвіс. Экалагічная энергетыка і абачлівае размеркаванне нашых рэсурсаў забяспечыць нам эфектыўную прамысловасць, вартую 21-га стагоддзя.
Еўропе патрэбная “зялёная” праца. “Зялёная” эканоміка дае неблагія магчымасці. Каб кіраваць гэтымі зменамі мы, Зялёныя, будзем працаваць з прамысловасцю дзеля таго, каб забяспечыць глебу для даследванняў і развіцця і прасоўваць “зялёны” бізнэс.
Наша эканамічнае аднаўленне і будучая канкурэнтаздольнасць залежыць ад устойлівай прамысловай палітыкі. Рычард Бутыкофер змагаецца за “зялёнае” прамысловае адраджэнне па ўсёй Еўропе. Філіп Ламбертс прасоўвае фундаванне для даследванняў з індывідуальнай падтрымкай для сярэдняга і малога бізнэса.
Як мы можам зменьшыць нашу залежнасць ад здабываемага паліва? На што мы мусім скіраваць падтрымку для вынаходніцтва новых формаў прамысловасці? Як будзе выглядаць наша развітае грамадства?
Дапамажы нам зрабіць эканоміку больш “зялёнай”, справядлівай і больш устойлівай. Далучайся да Партыі Зялёных!