Зялёныя падтрымалі працоўны рух

9 чэрвеня ў Мінску сфармаваны арганізацыйны камітэт па адраджэнні Свабоднага міжпрафэсійнага аб'яднання працоўных (СМОТ) на Беларусі.

У склад аргкамітэта ўвайшлі вядомыя эканамісты, журналісты, прафсаюзныя дзеячы, а таксама некалькі актывістаў Беларускай Партыі Зялёных

Вольнае міжпрафэсійнага аб'яднанне працоўных - адна з першых спроб стварэння ў СССР незалежнага ад ВЦСПС вольнага прафсаюза. Практычна адразу пасля таго, як у 1978-ым годзе СМОТ быў створаны, яго дзейнасць была перарвана органамі КДБ СССР. Дзейнасць СМОТ аднавілася ў 1988 г

У Беларусі прадстаўнікі СМОТ ўдзельнічалі ў красавіцкай стачцы 1991-го года, стваралі першыя незалежныя прафсаюзы, выдавалі газету «Баста»

Адраджэнне беларускага СМОТ плануецца ў якасці рэспубліканскай грамадскай арганізацыі. Дзейнасць Аб’яднання будзе накіравана на абарону і рэалізацыю агульных інтарэсаў сваіх членаў у розных сферах жыццядзейнасці дзяржавы.

Асноўная стратэгічная задача СМОТ - спрыяць росту грамадзянскай салідарнасці беларускага грамадства ў яго імкненні да сацыяльнай справядлівасці і народнага самакіравання.

Прэс-служба Беларускай Партыі Зялёных