Уплывовае расійскае выданне Коммерсантъ піша пра пачатак дыялогу беларускіх левых, ініцытарам якога былі таксама Зялёныя.
Коммерсантъ: Левыя партыі Беларусі вырашылі стварыць адзіную кааліцыю. Яе ініцыятары лічаць такі крок вельмі актуальным з улікам пагаршэння сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў краіне і рыхтуюцца вылучыць адзінага кандыдата на маючых адбыцца ў 2015 годзе прэзідэнцкіх выбарах.
У новай кааліцыі Беларуская Сацыял-дэмакратычная партыя ("Грамада"), Беларуская партыя левых "Справядлівы свет" Беларуская партыя "Зялёныя" і Беларуская партыя працоўных.
Лідэр "Зялёных" Юры Глушакоў патлумачыў «Коммерсанту», што стварэннем новай кааліцыі левыя будуць дамагацца злому дамінацыі правых у беларускай апазіцыі.
На думку спадара Глушакова, пагаршэнне сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў краіне на першы план выведзе менавіта левых. «Пачалося скарачэнне працоўных месцаў, у першую чаргу гэта тычыцца медыцыны і адукацыі. Сакаецца прыватызацыя, што прывядзе да новых скарачэнняў. Па тэмпах росту коштаў Беларусь апярэджвае ўсіх сваіх суседзяў. Гэта напэўна выкліча рост сацыяльнага незадаволенасці ў грамадстве ", - упэўнены ён.
Палітык чакае таксама, што кааліцыя зацвердзіць агульную стратэгію ўдзелу ў маючых адбыцца прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбарах і прыйдзе да агульнай пазіцыі аб вызначэнні адзінага кандыдата ў прэзідэнты і адзінай каманды кандыдатаў у дэпутаты.