Расія будуе новую жалезную заслону

Прыняцце закона аб здрадзе радзімы ў Расіі пракаментавала Марылуізе Бек, дэпутат нямецкай фракцыі Зялёных.

Нагадаем, што Дзярждума РФ прыняла закон, паводле якога дзяржаўнай здрадай лічыцца не толькі перадача сакрэтнай інфармацыі замежным урадам, але і аказанне кансультатыўнай і фінансавай дапамогі міжнародным арганізацыям, калі яны ўдзельнічаюць у дзеяннях, "накіраваных супраць бяспекі Расіі".

"Прадстаўнікі грамадскасці, адвакаты і актывісты раскрытыкавалі новую рэдакцыю закона: крымінальным злачынствам становіцца нават абмен інфармацыяй з такімі міжнароднымі арганізацыямі такія  як Amnesty International, ці зварот у Страсбургскі суд па правах чалавека.

Марылуіза Бек: “У аўтарытарнай Расіі назіраюцца моманты, якія здаюцца вяртаннем да Савецкага Саюзу. Расплывістае вызначэнне "здрада", дае Крамлю дадатковы інструмент, кааб самавольна прыняць меры супраць апазіцыі.

Ёсць бяспека, што зараз кожнае, не кантраляванае ўрадам міжнароднае супрацоўніцтва можа быць класіфікавана як дзяржаўная здрада або шпіянаж: ад перадача інфармацыі Amnesty International да прадстаўлення інфармацыі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый або Савету Еўропы.

Трэба супрацьстаяць спробе Крамля, як ў часы халоднай вайны, адгарадзіць грамадзян Расіі ад астатняга свету. Падыход Думы супярэчыць асноўнай ідэі стратэгіі мадэрнізацыі. Мы патрабуем ад цывілізаванага свету ясна і дакладна паказаць свайму расейскаму віз-а-ві незадавальненне такім развіццём".

Прэс-служба Беларускай Партыі Зялёных