Назіраем без кандыдатаў

Вось і пачаліся выбары дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага збору Рэспублікі Беларусь V склікання. Цяпер праходзіць датэрміновае галасаванне. А 23 верасня адбудзецца асноўны дзень галасавання.

Па шэрагу чыннікаў, у т.л. з-за тэхнічных праблем, затрымання актывістаў-эколагаў і журналістаў і г.д., Беларуская партыя Зялёныя (БПЗ) вырашыла не высоўваць сяброў партыі ў якасці кандыдатаў у дэпутаты. 

Але БПЗ працягвае прыймаць актыўны ўдзел у кампаніі па назіранні за выбарамі "За справядлівыя выбары". У рамках гэтай кампаніі БПЗ высунула больш 30 прадстаўнікоў партыі ў якасці назіральнікаў ва ўчастковыя камісіі Заходняй выбарчай акругі № 102, а таксама ў іншыя акругі.

Ужо ў першы дзень датэрміновага галасавання шматлікімі нашымі назіральнікамі былі зафіксаваны парушэнні выбарчага заканадаўства і пададзены скаргі ў адпаведныя інстанцыі.

Амаль усім назіральнікам было адмоўлена ў законным праве азнаёміцца з спісам выбаршчыкаў, адмоўлена знаходзіцца ў памяшканні для захоўвання ўрны для галасавання пасля зачынення ўчасткаў. Падлік галасоў назіральнікамі на большасці ўчасткаў не супадае з дадзенымі ўчастковых камісій и г.д. 

БПЗ заклікае выбарнікаў Беларусі не браць удзел у датэрміновым галасаванні. Калі галасаваць, то толькі 23 верасня. Падчас правядзення датэрміновага голосованя і адбываецца большасць парушэнняў і фальсіфікацый: прымус да датэрміновага галасавання, выкарыстанне т.зв. "метаду каруселі", укід бюлетэняў, падмена бюлетэняў, завышэнне яўкі выбаршчыкаў.

Сябрам участковых камісій БПЗ нагадвае, што паводле заканадаўства выбары, у цэлым, і падлік галасоў, у прыватнасці, павінны праводзіцца сумленна, голасна,справядліва і празрыста.

Паводле Арт. 192 УК РБ : ""Падробка дакументаў па выбарах...парушэнне таямніцы галасавання, або загадзя няправільны падлік галасоў ці іншае скажэнне вынікаў галасавання, дасканалыя тварам, якія ўваходзяць у склад...выбарчай камісіі...,-Караецца...абмежаваннем волі на тэрмін да пяці гадоў, ці пазбаўленнем волі на той жа тэрмін."

Таму, сябры камісій, лічыце сумленна, адкрыта і справядліва!

Назіраючы за выбарамі, мы кантралюем уладу

Прэс-служба Беларускай Партыі Зялёных