БПЗ заклікае сяброў партыі і проста прыхільнікаў футболу падтрымаць ініцыятыву міжнароднай арганізацыі FARE ("Футбол супраць расізму ў Еўропе") па правядзенню тыдняў дзеянняў “Мы Футбольны народ”
Зварот FARE
У 2012 г. Тыдні дзеянняў "Футбольны народ", якія праводзяцца сеткай арганізацый FARE ("Футбол супраць расізму ў Еўропе"), павінны кінуць выклік расавай дыскрымінацыі і засведчыць той унёсак, які мы робім у футбол незалежна ад месца нашага пражывання, стаўлення да гульні ці ад нашага нацыянальнага паходжання.
На ўсім працягу гэтай акцыі мы будзем імкнуцца падтрымліваць любыя ініцыятывы і мерапрыемствы, накіраваныя на рашэнне адпаведных праблем у вашым клубе ці любой іншай арганізацыі. Гэты Тыдні дзеянняў дасць нам магчымасць аб'яднацца ў маштабах усёй Еўропы для сумеснай барацьбы з расавай дыскрымінацыяй і з мэтай дасягнення раўнапраўя.
Акрамя мерапрыемстваў, якія праводзяцца прафесійнымі клубамі і лігамі, такімі як Ліга чэмпіёнаў і Ліга Еўропы, мы спадзяемся, што падчас Тыдняў дзеянняў FARE фанаты, прадстаўнікі груп нацыянальных меншасцяў і гульцы з клубаў аматарскага футбола атрымаюць дадатковую магчымасць надаць энергію гэтай гульні.
Калі вы прадстаўляеце групу балельшчыкаў ці любую іншую арганізацыю, у вас ёсць магчымасць уладкаваць адно з наступных мерапрыемстваў:
- Арганізаваць на тэрыторыі вашага стадыёна шоу балельшчыкаў
- Вырабіць інфармацыйныя матэрыялы на тэму барацьбы з расавай дыскрымінацыяй і распаўсюджваць іх падчас матчаў
-Арганізаваць навучальныя семінары, якія самі фанаты могуць праводзіць у школах
-Арганізаваць сумесна з групамі меншасцяў вашага раёна працу над тэматычнымі праектамі на тэму барацьбы с разімам у спорце.
- Скарыстацца падтрымкайі гульцоў (ці былых гульцоў) вашага клуба, якія змогуць выступіць з зваротамі наконт талерантнасці і павагі.
- Арганізаваць невялікую выставу, прысвечаную нацыянальнай і культурнай разнастайнасці фанатаў і гульцоў вашага клуба
-Правесці сустрэчу балельшчыкаў з групамі меншасцяў
Пачынаючы з першага жніўня, прымаюцца заяўкі на атрыманне грантаў ў памеры 400 еўра з мэтай падтрымкі вашых мерапрыемстваў.
Фармуляр заяўкі і падрабязнасці тут.
Для атрымання больш падрабязнай інфармацыі вы можаце наведаць сайт www.farenet.org ці звярнуцца дарэгіянальнага каардынатара FARE па адрасу rafalpan@zigzag.pl
Тэрмін падачы заявак сканчаецца 9 верасня 2012 г.
Мы з нецярпеннем чакаем магчымасці пазнаёміцца з вашымі ідэямі, ініцыятывамі і праектамі мерапрыемстваў.