БПЗ зноў вылучылася, але у камісіі не ўключылі

Да парламенцкіх выбараў ПП НС РБ пятага склікання засталося крыху больш, чым месяц. Прайшло ўжо некалькі этапаў каляндарнага плана выбарчай кампаніі.

8 жніўня былі сфарміраваны ўчастковыя камісіі. І калі да гэтага часу яшчэ цяплілася хоць нейкая надзея на сумленныя, справядлівыя выбары, то зараз гэта толькі ілюзіі.

Пра якія сумленных выбарах можа ісці гаворка, калі з 5 вылучаных членаў БПЗ у акруговыя камісіі ў іх склад быў уключаны толькі адзін. А з 20 кандыдатаў ва ўчастковыя камісіі не быў уключаны ...ні адзін член БПЗ. Іншым апазіцыйным партыям пашанцавала больш. Поўную інфармацыю БПЗ атрымала не непасрэдна ад органа, які фармаваў камісіі, гэта значыць, адміністрацый адпаведных раёнаў, а з СМІ і іншых прадстаўнікоў і калегаў па дэмакратычным лагеры. У адміністрацыях адказвалі: «Чытайце ў газеце!». Цікавы і здзеклівы адказ.

Аказалася, што членаў БПЗ, зрэшты, як і большасць іншых прадстаўнікоў апазіцыйных партый, не ўключылі з фармулёўкай «за адсутнасцю вопыту працы ў камісіях». Паважаныя члены адміністрацый, першапачаткова дзейнічае прэзумцыя невінаватасці! Прадстаўнікі БПЗ маюць падобны вопыт. А маладым трэба набірацца вопыту. Неўключэнне членаў БПЗ ў камісіі з'яўляецца прамым парушэннем дзеючага заканадаўства, у тым ліку Выбарчага Кодэкса. Бо 1/3 ўчастковых камісій павінна складацца з прадстаўнікоў партый і іншых грамадскіх арганізацый.

Беларуская партыя “Зялёныя” падала скаргу ў раённыя суды. Чакаем адказу і чарговага фарсу, бо ў Беларусі, на жаль, пакуль што галоўнае - не хто і як галасуе, а як лічаць.

Прэс-служба Беларускай партыі “Зялёныя”