Рыа +20: сустрэча невучаў?

З нагоды сустрэчы “Рыа +20” , якую на вышэйшым узроўні арганізуе ААН, шматлікія партыі Зялёных ва ўсім свеце зрабілі спецыяльныя заявы.

У Рыа-дэ-Жанэйра праз дваццаць гадоў пасля гістарычнай Сустрэчы на вышэйшым узроўні «Планета Зямля» 1992 г. пачалася Канферэнцыі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па ўстойлівым развіцці, Яе ўдзельникі павінны сумеснымі высілкамі выпрацаваць канцэпцыю таго, як можна скараціць беднату, садзейнічаць развіццю сацыяльнай справядлівасці і забяспечыць належныя меры па ахове навакольнага асяроддзя з улікам паступальных тэмпаў росту колькасці насельніцтва планеты.

Між тым эколагі скептычна ставяцца да мерапрыемства. Так Рэната Кюнаст, су-старшыня нямецкай фракцыі Зеляных зрабіла з нагоды Рыа +20 наступную заяву:

“Гэта сустрэча невучаў. Выклікае расчараванне, што асноўныя прамыслова развітыя і найбуйнешыя а таксама краіны, якія развіваюцца хуткімі тэмпамі не могуць пагадзіцца нават па агульных пунтах. Усе адказы на экалагічныя крызісы ў свеце зноў адкладзены на недакладны час.  Рыа + 20 ўвойдзе ў гісторыю як сустрэча упушчаных магчымасцяў і страчанага часу! Стагнацыя замест “выбуху” і вылікіх перамен, як гэта было 20 гадоў. Нажаль дамоўленасць ў супольніцтве ААН азначае зараз толькі – губляць толькі яшчэ больш часу.”

Каментарый Беларускай партыі Зялёныя: Як вядома на гэтай сустрэчы ў вярхах будуць прысутнічаць і прадстаўнікі ўрада Рэспублікі Беларусь. Беларуская партыя Зялёныя адзначае, што канцэпцыя-рэзалюцыя беларускага ўрада па тэматыцы гэтай сустрэчы не нясе ў сабе абсалютна ніякай канкрэтыкі і т.ч. ні да чаго не абавязвае кіраўніцтва краіны ў дачыненні да рашэння глабальных і лакальных экалагічных праблем. Да таго ж, як можна казаць пра "зялёнаю эканоміку", але пры гэтым будаваць АЭС. І пры гэтым сцвярджаць, што "супраць АЭС выступаюць праплочаныя сілы”?

Прэс-служба Беларускай Партыі Зялёныя