Мінск мусіць быць цэнтральным транспартным вузлом усходняй Еўропы. Але дзеля гэтага неабходна зрабіць некалькі палітычных крокаў.
Калі не звяртаць увагі на існае эканамічнае і палітычнае палажэнне спраў у сферы міжнароднага транспартнага злучэння нашай краіны з краінамі-суседзямі. То можна было б паразважаць над тым як бы яна выглядала калі б не існыя “Но!”.
Еўрапейскія авіякампанія, зыходзячы з міжнародных норм і эканамічных падставаў, хутчэй за ўсё не будуць выконваць рэйс з адной кропкі ў другую, калі закладзенную адлегласць можна пераадолець на цягніку менш чым за тры гадзіны. Дарэчы, авіярэйсы, кшталту Мінск-Вільня, эканамічна менш цікавыя з-за магчымай альтэрнатывы хуткаснага чыгуначнага паведамлення.
Усходнія сталіцы Еўропы знаходзяца на самай мінімальнай і карыснай адлегласці ад Мінску, я маю на ўвазе: Варшаву, Кіеў, Вільню, Рыгу, Таллін і Маскву з Санкт-Пецярбургам. Калі б нашае палітычнае кіраўніцтва зрабіла пэўныя крокі па упразденні візавых абмежаванняў для грамадзян ЕС (Еўрапейскім Саюзам) і пры гэтым захавала бы празрыстую мяжу з Расеяй, упраздніла бы мытны і пагранічны кантроль для фізічных асоб з Украінай, то мы бы атрымоўвалі вялікія эканамічныя дзевідзенты ад нашай траспартнай галіны штогод.
Авіакампаніі, што працуюць у Беларусі маглі б адчыняць рэйсы з шматлікіх краін свету на больш танных умовах чым канкурэнты з замежжа, бо мелі бы большы абарот з-за наяўнасці перасадачных рэйсаў і чыгуначных маршрутаў у суседнія сталіцы. Такім шляхам Мінск стаў бы вялікім траспартным і лагістычным цэнтрам.
Каб падцвердзіць мае словы можна прывесці прыклад апошняга поспеха Белавіі, а менавіта, сумесны з авіякампаніяй “Сібір”рэйс у Новасібірск. Значная колькасць пасажыраў гэтага рэйсу былі транзіцёрамі, яны ехалі праз Мінск у Парыж, Прагу, Калінінград, Рыгу, і Кіеў. І гэта толькі рух з усходу на захад, а калі прыбраць візавыя перашкоды пра якія я пісаў вышэй, то можна было б наладзіць рух з захаду на ўсход, які з-за плацёжаздольнасці еўрапейцаў больш прыбытковы.
Ці ёсць зараз сэнс казаць пра карысць аднаўлення траспартнай інфраструктуры Беларусі? Пра пралажэнне еўрапейскай шырыні рэяк з Мінску да Берасця, каб не губляць час у чыгуначным паведамленні з Варшавай? Пра ўвядзенне хуткасных цягнікоў і рэканструкцыю рэяк на паведамленні з Вільняй і Рыгай - буйнымі траспарнымі вузламі Паўночнай Еўропы? Пра увядзенне лагістычных цэнтраў у Мінску вядучых міжнародных кампаній?
Здаецца што не, нема сэнсу зараз пра гэта казаць, бо ўсе апісаныя новаўводзіны магчымы толькі пасля палітычнай волі нашага кіраўніцтва.
Прэс-служба Беларускай Партыі Зялёныя