Беларуская Партыя "Зялёныя" прыняла рашэнне ўстрымацца ад афіцыйнага ўдзелу ў традыцыйнай для апазіцыі дэманстрацыі 26 красавіка. Якая прычына гэтага рашэння? Пазіцыя групы сяброў Цэнтральнага Савету.
БПЗ па ранейшым застаецца непрымірымым праціўнікам ядзернай энергетыкі, як і іншых тэхналогій, здольных нанесці непапраўную шкоду прыродзе.
Беларускія "Зялёныя" па ранейшым лічаць, што палітыка, якую праводзіць цяперашні урад на скарачэнне сацыяльных праграм для чарнобыльцаў і ўсіх катэгорый грамадзян з'яўляецца ў сутнасці "сацыяльным Чарнобылем".
Аднак некаторыя палітычныя партыі, якія гуляюць галоўную ролю ў чарнобыльскім шэсці, выказваючыся з нагоды Беларускай АЭС, шкадуюць выключна з таго, што дадзеная атамная электрастанцыя з'яўляецца "расійскай". У адваротным выпадку, будзь яна "еўрапейскай", яны б з'явіліся гарачымі прыхільнікамі гэтага праекта. Мы катэгарычна не прымальны падобных "падвойных падыходаў" і лічым, што атам "мірным" не бывае, якімі б карпарацыямі - "усходнімі" ці заходнімі, ён не імпартаваўся.
Нам таксама не зразумелыя заклікі некаторых арганізатараў Шляху за тое, каб усталяваць грамадскі кантроль над будаўніцтвам станцыі. Гэты прыём з'яўляецца адным з любімых сродкаў маніпуляцыі грамадскай свядомасці з боку атамнага лобі, паколькі надае атамнай індустрыі легітымнасць.
Нельга не адзначыць, што еўрапейскі "інтэрнацыянал" кансерватыўных партый - Народная Партыя Еўропы, на які адкрыта арыентаваны большасць з цяперашніх арганізатараў "Чарнобыльскага шляху", з'яўляецца заўзятым і галоўным лабістам ядзернай энергетыкі ў міжнародным маштабе..
Да таго ж, сёння ў Беларусі рэалізуюцца шматлікія прынцыпы манетарнай антысацыяльнай эканамічнай палітыкі, ахвярамі якой з’яўляюцца таксама “чарнобыльцы”. Прынцыпы гэтага курсу былі сфармуляваныя і растыражаваныя раней тэарэтыкамі той самай фракцыі ліберальнай часткі апазіцыі, якая цяпер арганізуе Шлях.
Мы лічым абсалютна немагчымым для сябе зачыняць вочы на гэтыя больш за сур'ёзныя акалічнасці і праяўляць салідарнасць з такога роду падвойным падыходам.
Выступаючы па-ранейшаму за адзінства агульнадэмакратычных сіл, аднак не разгляюдаючы неалібералізм сапраўднай альтэрнатывай існуючай у Беларусі мадэлі бюракратычнага капіталізму, БПЗ не мае права падтрымліваць яго і на справе.
Прес-служба Беларускай Партыя Зялёных