5-га лістапада у Мінску прайшоў чарговы з’езд БПЗ, у павестцы дня якога быў шэраг кадравых пытанняў.
З’езд праводзіўся адпаведна партыйнаму Статуту і Закону РБ пра партыі. Абодва дакументы прадугледжваюць перыядычнае правядзенне партыйных збораў.
На з’ездзе прысутнічалі дэлегаты з усіх рэгіёнаў краіны. Перад пачаткам мерапрыемства перад прысутнымі выступіў адзін з заснавальнікаў партыі, былы старшыня Алег Грамыка.
Падчас з’езду дэлегаты переабралі склад Цэнтральнага Савету і кіраўнічыя структуры партыі – старшыню, яго намеснікаў, сяброў цэнтральна –рэвізійнай камісіі.
У выбарах старшыні партыі удзельнічалі былы старшыня Алег Новікаў і Дмітры Серабракоў, дэлегат з Бабруйску. За Алега Новікава прагаласавала 29 чалавек, за Дмітрыя Серабракова — 5.
Сярод іншых тэм, якія ўздымаліся на зборах, былі пытане партыйнай сімволікі, папраўкі ў статут БПЗ, будаўніцтва ў Беларусі АЭС.
Крыніца; Прэс-служба Беларускай Партыі “Зялёныя”