Зяленыя працягваюць кампанію падтрымкі жыхароў вёскі Малышкі Вілейскага раёну Мінскай вобласці, якія ужо больш за месяц вядуць барацьбу з забудошчыкамі мабільнага аператара Velcom,.
Аб прыдысторыі канфлікту чытайце на нашым сайце раней:http://belgreens.org/2011/09/790.
Зараз распачалася актыўная фаза збору подпісаў пад зваротам Прэзідэнту аб недапушчальнасці будоўлі вышэйузгаданай базавай станцыі сотавай сувязі побач з дахамі жылых дамоў жыхароў.
Пасля асабістай сустрэчы аднага з жыхароў вёскі Малышкі, актыўнага удзельніка кампаніі Анатоля Мацвеенка з намеснікам генеральнага дырэктару кампаніі Вэлком Робертам Дашянам на афіцыйны запрос з боку мясцовага насельництва прыйшоў адказ з канстатацыяй “поўнай бяспецы” пад час запуску запланаванай вышкі сотавай сувязі.
Галоўнытэзіс адказу: дапускальны узровень выпрамення пры нармалёвай працы аб'екту цалкам супадае з патрабаваннямі МДУ (Максімальна Дапушчальны Узровень) прянятымі у гэтым годзе.
Але бяспрэчным застаецца той факт, што ніхто не інфармаваў мясцовае насельніцтва аб запланаваным праекце. Не быў вывешаны пашпарт будаўнічага аб'екту. Ды і што рабіць калі жыхары проста супраць эканамічна, экалагічна и фізічна небяспечнага аб'екту на іх радзіме?
Пытанняў шмат, звароты ва ўстановы мясцовай улады бязнадзейныя, паколькі ўплыў такой буйной кампаніі як Velcom, што уваходзіць у дзесятак падаткаплацельшчыкаў Беларусі, больш за магчымасці мелкіх чыноўнікаў,. Застаўся зварот Прэзідэнту.
Калі вам не абыякавы лёс жыхароў вёскі Малышкі, то просим Вам пакінуць свой подпіс пад зваротам да Прэзидэнта . Гэта можна зрабиць на цэнтральным офісе Беларускай партыі Зялёныя па адрасе: г.Мінск, пр.Машэрава 9, каб.109,тэлефон для сувязі +375447091196 ці +375 17 334 08 27. Альбо дасылайце свае лісты па адрасе: info@belgreens.org.:
Крыніца: Прэс-служба Беларускай Партыі “Зяленыя”