ЕС не можа пачаць перамовы з беларускім кіраўніцтвам, пакуль не вызвалены ўсе палітзняволеныя -гаворыцца ў заяве дэпутата бундэстага Марылуізы Бек ад імя фракцыі «Саюз 90/Зялёныя» ад 15 верасня.
«Пры ўсёй радасці» ад вызвалення шэрагу палітыкаў і актывістаў 14 верасня «факт застаецца фактам», мяркуе дэпутат: «Людзі не могуць быць прадметам торгу». Яна выказалася супраць «мадэлі Лукашэнкі» — арыштоўваць мірных дэманстрантаў і абменьваць іх на палітычныя саступкі».
Бек нагадала, што ў турме ўсё яшчэ застаюцца палітзняволеныя, у ліку якіх Алесь Бяляцкі, Дзмітрый Бандарэнка, Зміцер Дашкевіч, Эдуард Лобаў, Андрэй Саннікаў, Павел Севярынец, Мікалай Статкевіч, Дзмітрый Ус.
Крыніца: Прэс-служба Беларускай Партыі “Зяленыя”