Украінскія эколагі лічаць, што Беларусь сама адмовіцца ад прапановы афіцыйнага Кіева дапамагчы Мінску у будаўніцтве БелАЭС. Для гэтага дастаткова павярховага аналізу таго, што адбываецца ў атамнай галіне Украіны.
Першага верасня беларускія і украінскія СМІ распаўсюдзілі сенсацыйную навіну - Украіна мае намер аказаць дапамогу Беларусі ў будаўніцтве атамнай электрастанцыі. Пра гэта заявіў новы пасол Украіны ў Беларусі Віктар Ціханаў.
"Беларусь рыхтуе да рэалізацыі праект будаўніцтва ўласнай атамнай электрастанцыі. Украіна, маючы вялікі патэнцыял і досвед працы ў сферы атамнай энергетыкі, магла б надаць Беларусі як тэхнічную дапамогу, так і дапамогу ў падрыхтоўцы кадраў для беларускай АЭС, а таксама падзяліцца досведам па захоўванні ядзерных адыходаў на Чарнобыльскай АЭС", – адзначыў пасол
Перспектывы беларуска-украінскай кааперацыі у вобласці атамнай энергетыкі па просьбе прэс-службы Беларускай Партыі Зялёных (БПЗ) пракаментаваў Андрэй Мартынюк, актывіст арганізацыі Экаклуб (г. Роўна).
“На месцы беларускіх чыноўнікаў я б добра падумаў перш чым прыймаць дапамогу ўкраінскіх атамшчыкаў пры будаўніцтве АЭС у Беларусі. Вось толькі невялікая вытрымка са спісу апошніх праблем з будаўніцтвам атамных блокаў ва Ўкраіне:
- Трэці і чацьвёртыя блокі Харкаўскай Атамнай Электрычнай Станцыі (ХАЭС) збіраюцца будаваць на старых затопленых падмурках (там нават у свой час паспелі завесціся качкі і карасі). Нават дзяржаўная інспекцыі атамнага рэгулявання выступае катэгарычных супраць такіх планаў.
- Адразу пасля запуску другога блоку Харкаўскай Атамнай Электрычнай Станцыі і чацьвёртага блоку Ровенскай Атамнай Электрычнай Станцыі Энергоатому прыйшлося браць крэдыты на падвышэнне іх бяспекі. Толькі сёлета для падвышэння бяспекі атамных станцый Энергоатом узяў крэдыт на суму больш за 1 млрд даляраў .
Так што давяраць украніскім атамшчыкам няма ніякіх падстаў. У мяне моцнае ўражанне, што пасля вывучэння украінскага вопыту беларусы самі адмовяцца ад такой вельмі супярэчлівай ідэі як праект будаўніцтва АЭС у сваёй зялёнай краіне!”
Крыніца: Прэс-служба Беларускай Партыі “Зялёныя”